Спіс Оруэла

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя
У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

«Спіс Оруэла» — падрыхтаваны ў 1949 годзе Джорджам Оруэлам спіс людзей, якіх аўтар лічыў спачуваючымі камуністычнай ідэалогіі, то бок «крыптакамуністамі». Спіс быў перададзены ў Дэпартамент інфармацыйных даследаванняў (IRD) МЗС Вялікабрытаніі.

Гісторыя з’яўлення

правіць

Супрацоўніца Дэпартаменту інфармацыйных даследаванняў Селія Кірван (англ.: Celia Kirwan), якая з’яўлялася памочніцай Роберта Конквэста, у сакавіку 1949 года наведала Оруэла ў санаторыі, дзе ён праходзіў лячэнне ад туберкулёзу. Оруэл запісаў імёны асоб, якіх ён падазраваў у сімпатыях да камунізму (і, такім чынам, непрыдатных быць аўтарамі для Дэпартамента), і ўклаў спіс у ліст да Кірван.

Нататнік

правіць

Оруэл склаў свой спіс у асабістым нататніку, які вёў з сярэдзіны 1940-х гадоў. Нататнік змяшчае міні-дасье на асоб, што сімпатызуюць камуністычнай ідэалогіі.

У 1947 годзе Оруэл так пракаментаваў дзейнасць «крыптакамуністаў» у выданні «New Leader»:

Важная рэч, што патрэбна зрабіць з гэтымі людзьмі — і гэта надзвычай складана, маючы толькі ўскосныя доказы, — падзяліць іх паводле прынцыпу, хто з іх шчыры, а хто не. Так, напрыклад, супольная група дэпутатаў у брытанскім Парламенце (Прытт, Цылліакус і інш.), можа лічыцца «прыхаванымі». Яны без сумневу прынеслі вялікую шкоду, асабліва ў скажэнні грамадскай думкі датычна марыянеткавай прыроды рэжымаў Усходняй Еўропы; але не варта паспешна меркаваць, што яны выражаюць адну і тую ж думку. Магчыма, некаторымі з іх кіруе не што іншае, як глупства.

У нататніку, які зараз знаходзіцца ў архіве Оруэла ва Універсітэцкім каледжы Лондана, згадваюцца 135 імёнаў, уключаючы пісьменнікаў і палітыкаў ЗША. Дзесяць імёнаў былі перакрэсленыя: ці таму, што згаданы памёр, ці таму, што Оруэл усё ж рашыў, што яны не «крыптакамуністы». Праца над спісам вялася грунтоўна, так, насупраць фаміліі Дж. Б. Прыстлі была спачатку прастаўлена чырвоная зорка, пазней перакрэслена штрыхаваным крыжом чорнага колеру, потым абведзена сінім кружком, і потым даданы клічнік. 99 імёнаў з нататніка зараз апублікаваны ў Поўным зборы твораў Оруэла, ад публікацыі яшчэ 36 рэдактар збору твораў устрымаўся праз асцярогі судовага пераследу за паклёп з боку асоб і іх сваякоў, ахарактарызаваных як крыптакамуністы.

Нататнік змяшчае стаўбцы з імёнамі, каментарамі і пазнакамі. Тыповыя каментары: Рычард Кросман (англ.: Richard Crossman) — «Занадта няшчыры, каб быць яўным паслядоўнікам», Кінгслі Марцін (англ.: Kingsley Martin) — «Прагнілы ліберал. Вельмі няшчыры», Стывен Спендэр (англ.: Stephen Spender) — «Сентыментальна-спачувальны. Схільны да гомасексуальнасці».

Акрамя палітычнага напрамку, сексуальных схільнасцяў і прафесіі, Оруэл асабліва адзначае ў нататніку расавыя і нацыянальныя прызнакі «крыптакамуністаў» і «прыхільнікаў», а таксама, пры неабходнасці, стан здароўя: Поль Робсан (англ.: Paul Robeson) — «негр ЗША»; Седрык Довэр (англ.: Cedric Dover) — «еўраазіят»; Ісаак Дойчэр (англ.: Isaac Deutcher) — «польскі габрэй»; Том Драйбэрг (англ.: Tom Driberg) — «англійскі габрэй»; Чарлз Чаплін (англ.: Charles Chaplin) — «габрэй?»; Коўл (англ.: G.D.H. Cole) — «дыябетык» і інш.

Некаторыя запісы з адмысловага нататніка Оруэла
Імя Занятак Зноскі
Прыстлі, Дж.Б. Пісьменнік, радыёвяшчальнік. Адборшчык Кніжнага Клубу. Мусіць, змяніўся нядаўна (1949). Цвёрды спачувальнік, магчыма, знаходзіцца ў нейкай арганізацыйнай сувязі. Вельмі антыамерыканскі. Развіццё ў апошнія 10 год ці менш. Можа змяніцца. Робіць вялікія грошы ў СССР. ??
Робсан, Поль (негр ЗША) Акцёр, спявак [??] (Народная Згода) Рэзка супраць белых. Прыхільнік Уолеса. Генры Уолес, віцэ-прэзідэнт ЗША 1941-45.
Спендэр, Стывен Паэт, крытык і інш. Розныя літаратурныя арганізацыі. (ЮНЕСКА). Сентыментальны спачувальнік і вельмі ненадзейны. Лёгка паддаецца ўплыву. Схільны да гомасексуальнасці.
Стэйнбек, Джон (ЗША) Раманіст («Гронкі гневу» і інш.) ?? фіктыўны пісьменнік, псеўданаіўны.
Уолес, Генры ЗША былы віцэ-прэзідэнт. Галоўны рэдактар New Republic. Шмат кніг (па фермерству і інш.) Неафіцыйная сувязь з ПГА (Прагрэсіўныя Грамадзяне Амерыкі). Магчыма, выразных арганізацыйных сувязяў няма. Вельмі няшчыры (т.б. інтэлектуальна)
Шоў, Дж.Б. Драматург Ніякіх сувязяў, але пэўна прарускі па ўсім асноўным пытанням.
Чаплін, Чарлз (англаамерыканец)(габрэй?) Фільмы

З нататніка 38 запісаў, датычных брытанцаў, перайшлі ў «Спіс Оруэла».

Водгукі

правіць

Брытанская прэса дазналася пра спіс на некалькі год раней, чым ён быў афіцыйна апублікаваны ў 2003 годзе, і ў шэраг водгукаў увайшоў загаловак на першай паласе Daily Telegraph, калі гісторыя адкрылася ў 1998 годзе: «Ікона сацыялізму стала інфарматарам».

Бернард Крык (англ.: Bernard Crick) апраўдваў Оруэла жаданнем дапамагчы пасляваеннаму Лейбарысцкаму ўраду:

Ён рабіў гэта таму, што меркаваў, што Камуністычная партыя будзе таталітарнай пагрозай… Ён не вінаваціў тых людзей у шпіёнскай дзейнасці. Ён лічыў іх непрыдатнымі для контрвыведных аперацый.

Джон Ньюсінгер (англ.: John Newsinger) мяркуе, што гэта:

…жудасная памылка з яго боку, вытворная ў роўнай меры ад яго варожасці сталінізму і яго ілюзій датычна Лейбарысцкага ўраду. І вядома ж, не ў значнай ступені, аднак прычыны сацыялістычнага характару адбіліся на пераўтварэнні яго ў пехацінца халоднай вайны. Вядома, Оруэл выразна паказаў у мностве выпадкаў сваю непрыязнасць да любой праявы брытанскага макартызму, у дачыненні да любых забарон і выгнанняў чальцоў кампартыі і любых згадванняў прэвентыўнай вайны. Калі б ён пражыў досыць доўга, каб зразумець, для чаго сапраўды прызначаўся IRD, бясспрэчна, ён бы парваў з імі зносіны.

Склад спіса

правіць

Пісьменнікі і журналісты

правіць
  • «Алдрэд» («Aldred»), пісьменнік (імя невядома).
  • Джон Андэрсан (John Anderson), журналіст, карэспандэнт The Manchester Guardian па прамысловасці.
  • Джон Біван (John Beavan), рэдактар.
  • Артур Калдэр-Маршал (Arthur Calder-Marshall), пісьменнік.
  • Эдуард Кар, гісторык.
  • Ісаак Дойчэр, былы трацкіст, гісторык, пісьменнік, карэспандэнт The Economist і The Observer.
  • Седрык Довэр (Cedric Dover), журналіст.
  • Уолтер Дзюранці, карэспандэнт The New York Times у Маскве.
  • Дуглас Голдрынг (Douglas Goldring), пісьменнік.
  • «Маёр Хупер» («Major Hooper»), пісьменнік па вайсковай тэматыцы.
  • Эйлэрык Джэйкаб (Alaric Jacob), карэспандэнт Daily Express у Маскве.
  • Марджоры Кон (Marjorie Kohn), журналіст.
  • Стэфан Літаўэр (Stefan Litauer), журналіст.
  • Норман Макензі (Norman Mackenzie), гісторык і адзін з заснавальнікаў SDP.
  • Кінгслі Марцін (Kingsley Martin), рэдактар выдання «Новы палітык» (New Statesman).
  • Х'ю Макдыармід (Hugh McDiarmid), паэт і шатландскі нацыяналіст.
  • Наомі Мітчысан, пісьменніца.
  • Нікалас Мур (Nicholas Moore), паэт.
  • Айрыс Морлі (Iris Morley), карэспандэнт The Observer у Маскве.
  • Р. Нэўманн (R. Neumann), пісьменнік.
  • Джордж Падмор, былы камуніст, журналіст, удзельнік антыімперыялістычных кампаній.
  • Ральф Паркер (Ralph Parker), журналіст «Хроніка навін» (News Chronicle).
  • Джон Прыстлі, пісьменнік і драматург.
  • Пітэр Смолет (Peter Smollett), журналіст Daily Express, пазней раскрыты як савецкі агент «Смолка», завербаваны Філбі. Смолет узначальваў рускую секцыю ў брытанскім Міністэрстве інфармацыі.
  • Маргарэт Сцюарт (Margaret Stewart), карэспандэнт «Tribune» па пытаннях прамысловасці і працы.
  • Александэр Вэрт, журналіст.

Навукоўцы

правіць
  • Чайлд Гордан, археолаг.
  • Джон МакМюрэй (John Macmurray), філосаф.
  • Патрык Блэкет, фізік.
  • Джэй Джы Краўтэр (J. G. Crowther), першы навуковы карэспандэнт у The Guardian.
  • Тыбар Мэндэ (Tibor Mende), аналітык па замежным справам.

Акторы

правіць
  • Джозэф Маклеод (Joseph McLeod).
  • П. О’Донэл (Peadar O’Donnell), ірландскі сацыяліст.
  • Вялебны Леанард Шыф (Leonard Schiff), святар.
  • Эдгар Янг, камандор ВМС.

Наступствы

правіць

Спіс быў перададзены ў MI-5, а потым у ФБР.

Лічыцца, што на падставе прысутнасці ў спісе было адмоўлена ва ўездзе ў ЗША Чарлі Чапліну ў 1952 годзе. Аднак, паводле дакументаў, MI-5 не перадала ў ФБР нейкіх кампраметуючых матэрыялаў на Чапліна. Звыш таго, адкрытым застаецца пытанне, ці быў перададзены гэты спіс нават у MI-5.

Цікавыя факты

правіць

Акцёр Майкл Рэдгрэйв, згаданы ў спісе, граў у 1956 годзе галоўную ролю ў экранізацыі рамана «1984».

Спасылкі

правіць
  NODES