Стракачы́[1] (Cleridae) — сямейства насякомых з атрада цвердакрылыя.

Стракачы

Стракач мурашыны (Thanasimus formicarius)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cleridae Latreille, 1802


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  113852
NCBI  186087
EOL  7460
FW  69399

Апісанне

правіць

Яркія прыгожыя жукі з стракатай афарбоўкай (стракач пчаліны, або пчалажук звычайны). Даўжыня цела 3—24 (да 25[1]) мм. Цела выцягнутае, укрытае валаскамі, часта з яркімі стракатымі надкрыламі. Галава вялікая. Вусікі з 11 членікамі. Лапкі з 5 членікамі.

Распаўсюджанне

правіць

Жукі-стракачы выяўленыя ў Амерыцы, Афрыцы, Еўропе, Азіі і ў Аўстраліі. Усяго ў свеце вядома каля 3500 відаў. У Паўночнай Амерыцы каля 500 відаў. На тэрыторыі Беларусі 8 відаў, часцей трапляюцца стракач мурашыны, або мурашка-жук (Thanasimus formicarius), і стракач пчаліны, або пчалажук звычайны (Trichodes apiarius). Дарослых насякомых можна сустрэць на кветках парасонавых і складанакветных раслін.

Большасць дарослых стракачоў і іх лічынак — драпежнікі[1]. Сустракаюцца некрафагі[1]. Некаторыя віды паразітуюць у гнёздах пчол, вос, пашкоджваюць харчовыя прадукты[1].

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць
  NODES
Idea 2
idea 2