Сухі мур — метад будаўніцтва, пры якім будынкі або іх элементы будуюцца з каменя без выкарыстання звязальнага раствора. Устойлівасць сухога мура забяспечваецца наяўнасцю фасада са старанна падабраных адзін да аднаго счэпленых камянёў, які нясе на сабе асноўнае напружанне. Гэта найбольш архаічны з метадаў каменнага мура. Звычайна выкарыстоўваецца для збудавання сцен, аднак вядомыя цэлыя будынкі і масты, збудаваны падобным метадам.

Сцяна XVII стагоддзя ў замку Мачалз  (англ.), Шатландыя

Першымі будаўнікамі, якія звярнулі асаблівую ўвагу на сейсматрываласць капітальных пабудоў, у прыватнасці, сухога мура сцен будынкаў, былі інкі, старажытныя жыхары Перу. Асаблівасцямі архітэктуры інкаў з'яўляецца надзвычай старанная і шчыльная (так, што паміж блокамі нельга прасунуць і ляза нажа) падгонка каменных блокаў (часта няправільнай формы і розных памераў) адзін да аднаго без выкарыстання будаўнічых раствораў.

Дзякуючы гэтым асаблівасцям мур інкаў не меў рэзанансных частот і кропак канцэнтрацыі напружанняў, валодаючы дадатковай трываласцю скляпення. Пры землятрусах невялікай і сярэдняй сілы такі мур заставаўся практычна нерухомым, а пры моцных — камяні «скакалі» на сваіх месцах, не губляючы ўзаемнага размяшчэння і пры заканчэнні землятрусу ўкладваліся ў ранейшым парадку.

Гэтыя абставіны дазваляюць лічыць сухі мур сцен у інкаў адной з першых у гісторыі прылад пасіўнага вібракантролю  (руск.) будынкаў.

Літаратура

правіць
  • Murray-Wooley, Carolyn and Karl Raitz. Rock Fences of the Bluegrass, University Press of Kentucky. 1992.
  • Francis Pryor, Britain BC, Harper Perennial. 2003.
  • Colonel F. Rainsford-Hannay, Dry Stone Walling, Faber & Faber. 1957
  NODES