Сцынкавыя
Сцы́нкавыя[1], сцынкі[1] (Scincidae) — сямейства яшчарак інфраатрада Сцынкападобныя (Scincomorpha).
Сцынкавыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Звычайны сцынк (Scincus scincus) | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Scincidae Gray, 1825 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Адрозніваюць больш за 90 родаў, каля 1200 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды, пераважна ў тропіках Усходняга паўшар’я, асабліва ў межах Аўстралійскай біягеаграфічнай вобласці.
Даўжыня да 65 см. Цела падоўжнае, да змеепадобнага; укрыта гладкай або рабрыстай налягаючай луской, пад якой размешчаны касцявыя пласцінкі (астэадэрмы). Хвост ломкі. У рыючых форм канечнасці часткова або канчаткова страчаны, вочы звычайна адсутнічаюць.
Вядуць наземны, рыючы і паўдрэвавы спосаб жыцця, некаторыя віды паўводныя. Кормяцца пераважна насякомымі, буйныя сцынкавыя — і пазваночнымі; некаторыя расліннаедныя.
Большасць відаў адкладваюць яйцы, ёсць яйцажывародныя і жывародныя.
Зноскі
правіць- ↑ а б БелЭн 2002.
Літаратура
правіць- Самусенка Э. Р. Сцы́нкавыя, сцынкі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 310. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Жизнь животных в 7 т. / Гл. редактор В. Е. Соколов. Т. 5. Земноводные и пресмыкающиеся. / А. Г. Банников, И. С. Даревский, М. Н. Денисова и др.; под ред. А. Г. Банникова — 2-е изд., перераб. — М.: Просвещение, 1985. — С. 210. (руск.)
- Биологический энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др. — 2-е изд. исправл.. — М.: Сов. энциклопедия, 1989. — 864 с. — 150 000 экз. — ISBN 5-85270-002-9.