У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Сцяг Чачні — афіцыйны дзяржаўны сімвал Чачні. Прыняты 22 чэрвеня 2004 года.

Сцяг Чачні

Апісанне

правіць

Дзяржаўны сцяг Чачэнскай Рэспублікі — прамавугольнае палотнішча з трох гарызантальных палосаў: верхняй зялёнага — 65 см, сярэдняй — белага — 10 см і ніжняй — чырвонага колеру — 35 см, у тронка вертыкальная белая паласа з чачэнскім нацыянальным арнаментам — 15 см, па ўсім контуры апраўляецца залатымі махрамі. Адносіны шырыні сцяга да яго даўжыні — 2:3.

Гісторыя

правіць
 
Сцяг Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя (з гербам)

Сцяг Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя

правіць

Сцяг Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя — прамавугольнае палотнішча зялёнага колеру з суадносінамі бакоў 7:11. У ніжняй частцы сцяга — тры паласы: белая, чырвоная і зноў белая ў адну дзясятую шырыні сцяга кожная; гэтыя палосы аддзеленыя ад ніжняга краю палотнішча паласой зялёнага колеру такой жа шырыні.

Зялёны колер сімвалізуе іслам, чырвоны — кроў, пралітую ў барацьбе за свабоду і белы – шлях да светлай будучыні[1].

Вядомы і варыянт сцяга, на які акрамя палос дададзены герб Ічкерыі.

Сцяг прарасійскай апазіцыі ў Чачні

правіць
 
Сцяг прарасійскай апазіцыі ў Чачні

Сцягам прарасійскай апазіцыі часоў Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя, а потым у і сцягам самой Чачні ў пачатку 2000-х гадоў было палотнішча зялёнага колеру з чырвонай, белай, чырвонай, зялёнай палосамі ўнізе.

Гл. таксама

правіць

Спасылкі

правіць

Зноскі

  NODES