Сям’я — аб’яднанне асоб, звязаных паміж сабой маральнай і матэрыяльнай агульнасцю і падтрымкай, вядзеннем агульнай гаспадаркі, правамі і абавязкамі, якія вынікаюць са шлюбу, блізкага сваяцтва, усынаўлення. Іншыя сваякі сужэнцаў, непрацаздольныя ўтрыманцы, а ў некаторых выпадках і іншыя асобы могуць быць таксама прызнаны членамі сям’і, калі яны пражываюць сумесна і вядуць агульную гаспадарку[3].

Сям’я
Выява
Названа ад familia[d][1][2]
Пасада кіраўніка арганізацыі family head[d]
Вывучаецца ў sociology of the family[d]
URL rdaregistry.info/Element…
Мадэльны элемент Rothschild family[d]
Unicode range U+1F46A-1F46D
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сучасная іспанская сям’я разам з усімі сваякамі
Міжасобасныя адносіны
Тыпы адносін
Падзеі
  • Асабістае жыццё
  • Пачуцці і эмоцыі
  • Блізкая сувязь
  • Цяга
  • Камперсія
  • Закаханасць
  • Каханне
  • Прыхільнасць
  • Рэўнасць
  • Платанічнае каханне
  • Рамантычнае каханне
  • Страсць
  • Учынкі
  • Калым (Пасаг)
  • Гіпергамія
  • Шлюбная здрада
  • Секс
  • Выкраданне нявесты
  • Гвалт у адносінах
  • Аб’юзіўныя адносіны
  • У сям’і
  • Над дарослымі
  • Над дзецьмі
  • Падлеткавы гвалт
  • Функцыі сям’і

    правіць
    • Упарадкавання сексуальных зносін
    • Першаснага сацыяльнага кантролю
    • Эканамічная
    • Рэпрадукцыйная (нараджэння дзяцей)
    • Сацыялізуючая (выхаваўчая)
    • Псіхалагічная — аказанне ўзаемнай падтрымкі і абмен эмоцыямі

    Цыкл развіцця сям’і

    правіць

    Стварэнню сям’і папярэднічае шлюб, які звычайна вызначае асаблівасці пабудовы сямейнай арганізацыі. Першай фазай развіцця сям’і з’яўляецца яе пашырэнне. Яно доўжыцца ад шлюбу да нараджэння дзяцей і дасягнення імі рэпрадукцыйнага ўзросту. У гэты перыяд нашчадкі вельмі залежаць ад бацькоў.

    Другая фаза — падзел сям’і. Яна пачынаецца з моманту першага шлюбу аднаго з дзяцей і працягваецца пакуль усе дзеці не ажэняцца.

    Трэцяя — замяшчэнне ў грамадскай структуры бацькоўскай сям’і сем’ямі дзяцей. Асаблівасць гэтай фазы адбываецца ў залежнасці ад традыцый таго ці іншага грамадства перадаваць сямейную спадчыну. У некаторых супольнасцях дамінуе прымагенетура (ад лац. primum «першы» і genuit «нараджэнне»), калі сямейная маёмасць і першынство перадаюцца толькі першаму дзіцяці (часцей мужчынскага полу). Астатнія дзеці застаюцца ў залежнасці ад яго або вымушаны шукаць самастойнасці за межамі сям’і. У іншых супольнасцях сустракаецца ўльтымагенетура (ад лац. ultimum «апошні» і genuit «нараджэнне») — перадача спадчыны апошняму нашчадку. Яна дазваляе адтэрмінаваць трэцюю фазу. Нашчадак клапоціцца аб састарэлых бацьках.

    Тыпы сям’і

    правіць

    Звычайна ў адным грамадстве суіснуюць розныя тыпы сям’і.

    Нуклеарная (лац. nucleus «ядро») — малая сям’я, якая звычайна складаецца з мужа, жонкі і дзяцей. Але ў залежнасці ад жыццёвых абставін у яе склад могуць уваходзіць толькі муж і жонка або адзін з бацькоў з дзецьмі. Акрамя таго, палігінныя шлюбы вядуць да фарміравання палігінных сем’яў з мужа, некалькіх жонак і іх дзяцей. У выніку паліандрычных шлюбаў ствараюцца паліандрычныя сямейныя групы з жонкі, яе некалькіх мужоў і сумесных дзяцей.

    Пашыраная сям’я складаецца з некалькіх нуклеарных і можа набываць разнастайныя формы. Часцей сустракаюцца пашыраныя патрылакальныя сем’і з мужчыны, яго сыноў, іх жонак і дзяцей. Радзей фарміруюцца пашыраныя матрылакальныя сем’і з жанчыны, яе дочак, іх мужоў і дзяцей, а таксама пашыраныя авункулакальныя сем’і з мужчыны, сыноў яго сястры, іх жонак і дзяцей.

    Часам у самастойную форму ці ў адну з форм пашыранай сям’і вылучаюць злучаныя сем’і. Яны складаюцца з некалькіх, часцей за ўсё сваяцкіх сем’яў, якія аб’ядноўваюць намаганні па вядзенню сумеснай гаспадаркі і выхаванню дзяцей. Тыповы прыклад — братэрская злучаная сям’я з братоў, іх жонак і дзяцей. На чале такой сям’і стаіць старэйшы брат.

    Тып сям’і залежыць ад розных прычын, у тым ліку асаблівасцей гаспадарчага побыту, фінансавых магчымасцей, наяўнасцю жылля і г. д.

    Дзеці ў сям’і

    правіць

    Хоць можна сустрэць сем’і, якія не маюць дзяцей і не збіраюцца імі абзаводзіцца, аднак дзеці — гэта важны элемент сямейных груп, які вызначае іх форму і развіццё. Сям’я з’яўляецца натуральным асяроддзем дзіцяці, на яе ўскладаецца адказнасць за выхаванне і ўтрыманне дзяцей, іх абарону.

    Колькасць дзяцей у сям’і часцей залежыць ад планавання, якое сустракаецца ўжо ў традыцыйных грамадствах. У патрыярхальных аграрных супольнасцях, дзе стала патрабуюцца танныя рабочыя рукі, і старыя бацькі маюць магчымасць атрымоўваць догляд і дапамогу ад нашчадкаў, сем’і звычайна былі вялікімі. Але недахоп сродкаў для існавання, вобраз жыцця ці іншыя прычыны часам выклікалі патрэбу ў абмежаванні колькасці дзяцей, што здаўна дасягалася шляхам забароны сексуальных зносін паміж бацькамі, абортаў, засцярогі ад цяжарнасці, інфантацыду, продажам дзяцей у іншыя сем’і ці нават гандлярам рабамі. Вялікі ўплыў на нараджальнасць і колькасць дзяцей у сям’і аказваюць узровень дзіцячай смяротнасці, магчымасць атрымоўваць медыцынскую дапамогу, клопат пра малодшых членах сям’і.

    Сямейныя групы заводзяць дзяцей не заўсёды звыклым шляхам. Таксама існуе грамадская працэдура ўсынаўлення. У большасці сучасных краін усынаўленню падлягаюць сіроты ці кінутыя сапраўднымі бацькамі. Клопат пра пошук і выбар прыёмных бацькоў пры гэтым кладзецца на сваякоў, дзяржаўныя ўстановы, рэлігійныя і грамадскія арганізацыі. У некаторых народаў Цэнтральнай Азіі, астравоў Ціхага акіяна, Інданезіі раней было звычайным перадаваць дзяцей бяздзетным сваякам і сябрам. Прычым, такая перадача лічылася шчодрым падарункам ці актам падтрымкі. У гэтых і іншых групах вядомыя выпадкі, калі дзяцей захоплівалі сілком.

    З іншага боку, сям’я праз выхаванне, адукацыю і абмен эмоцыямі аказвае непасрэдны ўплыў на дзяцей як будучых членаў грамадства.

    Галерэя

    правіць

    Гл. таксама

    правіць

    Зноскі

    Літаратура

    правіць

    Спасылкі

    правіць
      NODES
    os 4