Сіка́са (фр.: Sikasso) — горад у паўднёвай частцы Малі. З'яўляецца адміністрацыйным цэнтрам аднайменнага рэгіёна і другім горадам у Малі па колькасці насельніцтва, якое па дадзеных на 2012 год складала 213 977 чалавек. Па дадзеных перапісу 1998 года насельніцтва Сікаса налічвала 113 803 чалавека. Размешчаны за 375 км на паўднёвы ўсход ад сталіцы краіны, горада Бамака, за 100 км на поўнач ад мяжы з Кот-д’Івуарам і за 45 км на захад ад мяжы з Буркіна-Фасо.

Горад
Сікаса
нко: ߛߌߞߊߛߏ߬
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Заснаваны
Плошча
  • 400 км²
Вышыня цэнтра
410 м
Насельніцтва
213 977 чалавек (2012)
Часавы пояс
Сікаса на карце Малі
Сікаса (Малі)
Сікаса

У Сікаса жывуць прадстаўнікі этнічных груп бамбара, сенуфа, боба, малінке.

Клімат

правіць

Клімат горада характарызуецца як тыповы субэкватарыяльны. Гадавыя ваганні тэмпературы ў горадзе невялікія, а вільготны сезон выяўлены рэзка, і доўжыцца прыкладна палову года. Гадавая норма ападкаў складае каля 1200 мм; амаль усе яны выпадаюць у перыяд з мая па верасень. Сухі сезон выяўлены ў зімовыя месяцы. Найбольш дажджлівы і найбольш халодны месяц — жнівень. Найбольш гарачыя месяцы — сакавік і красавік, калі сярэднія максімумы перавышаюць 37 °C.

Клімат Сікаса
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Сярэдні максімум, °C 33,5 36,0 37,4 37,3 35,6 32,9 30,7 29,9 31,0 33,3 34,4 33,1 33,7
Сярэдняя тэмпература, °C 24,4 27,2 29,7 31,0 29,8 27,7 26,1 25,6 26,2 27,4 26,4 24,2 27,1
Сярэдні мінімум, °C 15,3 18,3 22,1 24,6 24,1 22,4 21,5 21,4 21,3 21,5 18,5 15,2 20,5
Норма ападкаў, мм 1,4 4,1 12,8 45,9 109,1 152,3 243,7 308,8 210,0 84,4 11,7 2,0 1 186,2
Крыніца: World Weather Information Service

Насельніцтва

правіць

Гарады-пабрацімы

правіць

Крыніцы

правіць

Спасылкі

правіць
  NODES