Сікім
Сікі́м[2] (англ.: Sikkim) — штат на паўночным усходзе Індыі ў перадгор’ях Гімалаяў, мяжуе з КНР, Бутанам і Непалам, а таксама са штатам Заходняя Бенгалія. Займае 27-е месца сярод штатаў па плошчы (7 096 км²) і 28-е па насельніцтву (0,5 млн чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтр — Гангток.
Сікім | |||
---|---|---|---|
непальск.: सिक्किम, англ.: Sikkim | |||
|
|||
Краіна | |||
Уваходзіць у | |||
Адміністрацыйны цэнтр | |||
Дата ўтварэння | 16 мая 1975 | ||
Кіраўнік | Prem Singh Tamang[d] | ||
Насельніцтва (2001) |
540 493 (28-е месца) | ||
Шчыльнасць | 76,17 чал./км² | ||
Плошча | 7 096[1] | ||
Часавы пояс | UTC+05:30 | ||
Код ISO 3166-2 | IN-SK | ||
Афіцыйны сайт | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Геаграфія
правіцьБольшая частка тэрыторыі пакрытая пагоркамі і гарамі (масіў Канчэнджанга дасягае вышыні 8586 м) і непрыдатная для сельскай гаспадаркі, частка схілаў выкарыстоўваецца для тэрасавага земляробства. Каля адной трэці плошчы штата пакрыта лясамі. Сікім — адзін з нямногіх штатаў Індыі, дзе рэгулярна ідуць дажджы.
Эканоміка
правіцьЭканоміка штата пераважна аграрная, заснаваная на традыцыйных метадах земляробства. Па прычыне горнага рэльефу і неразвітой інфраструктуры ў штаце няма буйной прамысловасці. Вядзецца здабыча карысных выкапняў. Хутка развіваюцца турызм і іншыя галіны сферы паслуг (у т.л. азартныя гульні).
Насельніцтва
правіцьБольшасць жыхароў Сікіма — пахары, нашчадкі непальцаў, якія перасяліліся сюды ў 18-19 стст., яны гавораць на непальскай мове індаеўрапейскай моўнай сям’і. Карэннае насельніцтва Сікіма — бхотыя, што перасяліліся сюды з Тыбета ў 14 ст., і лепча, якія жылі на гэтай тэрыторыі з дагістарычных часоў, — гавораць на мовах сіна-тыбецкай сям’і.
60 % насельніцтва вызнае індуізм, 30 % — будызм, 7 % — хрысціянства.
Зноскі
- ↑ Physical Feature and Ecosystem (англ.)(недаступная спасылка). The Department of Information and Public Relations (22 лістапада 2003). Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2011. Праверана 9 сакавіка 2010.
- ↑ БелЭн 2002.
Літаратура
правіць- Сікім // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 373. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).