Сімвал еўра
Сімвал еўра ці знак еўра — графічнае абазначэнне агульнаеўрапейскай валюты еўра, апублікаванае 12 снежня 1996 года. Уваходзіць у групу «Сімвалы валют» (англ.: Currency Symbols) стандарта Юнікод: арыгінальная назва — euro sign; код — U+20AC. Напісанне залежыць ад шрыфта, выкарыстанага для вываду знака.
Апісанне сімвала
правіцьЗнак еўра (€) быў спраектаваны пасля таго, як метадам апытанняў грамадскай думкі былі абраныя два варыянты з дзесяці прапаноў, і затым Еўракамісія выбрала адзін з іх у якасці канчатковага варыянта. Аўтарам дызайну, які перамог, як сцвярджаецца, была каманда з чатырох экспертаў, імёны якіх афіцыйна не былі названыя.
Сімвал еўра (€) традыцыйна пішыцца з двюма гарызантальнымі рыскамі. Аднак у такіх шрыфтах, як High Tower Text, Lexington і некаторых іншых ён выводзіцца з адной рыскай.