Сірт

горад у Лівіі

Сірт (араб. سرت‎‎) — сталіца муніцыпалітэта Сурт у Лівіі. Размешчана на беразе Сірта ў гістарычнай вобласці Сіртыка. Насельніцтва — 75 358 чал. (на 2010 год)[1]. У гэтым горадзе нарадзіўся лівійскі лідар Муамар Кадафі.

Горад
Сірт
араб. سرت‎‎
Краіна
Муніцыпалітэт
Каардынаты
Вышыня цэнтра
28 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
75358 чалавек (2010)
Часавы пояс
Сірт на карце Лівіі
Сірт (Лівія)
Сірт

Гісторыя

правіць

У кастрычніку 2007 года ў Сірце праходзілі перамовы паміж прадстаўнікамі ўрада Судана і паўстанцамі з мяцежнай правінцыі Дарфур[2].

У 2011 годзе падчас грамадзянскай вайны ён стаў апошнім бастыёнам арміі Муамара Кадафі[3]. У 2015 годзе ісламісты разграмілі Усеагульны Нацыянальны Кангрэс, захапіўшы горад. Сфармаваныя ў сакавіку 2016 г. Прэзідэнцкі савет і Урад Нацыянальнага Адзінства на чале з Ф.Сараджам паставілі задачу аб’яднаць краіну, а таксама пазбавіцца ад джыхадзістаў. Першай буйной аперацыяй новай улады супраць баевікоў стала вызваленне Сірта.

Транспарт

правіць

У 2008 годзе China Railway Construction выйграла тэндар па будаўніцтве чыгунак у Лівіі. З захаду на ўсход будзе пракладзена чыгуначная галіна даўжынёй 352 км (ад Аль-Хумса да Сірта). Аднак у 2011 годзе стала вядома, што фактычна будаўніцтва чыгункі ажыццяўляе РЖД[4].

Цікавыя факты

правіць

Сірт з’яўляецца родным горадам Муамара Кадафі.

Зноскі

  1. Surt (англ.)(недаступная спасылка). World Gazetteer. Архівавана з першакрыніцы 15 ліпеня 2012. Праверана 13 лютага 2011.
  2. BBC NEWS | Africa | Sudan calls Darfur truce at talks
  3. Храналогія вайны ад «РИА Новости»
  4. РЖД эвакуирует сотрудников из Ливии
  NODES