Сіталк
Сіта́лк (стар.-грэч.: Σιτάλκης) — цар Адрыскай дзяржавы ў Фракіі. Кіраваў у 431—424 гадах да н.э.
Сіталк | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Σιτάλκης | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Спарадак | ||||||
Пераемнік | Сеўт I | ||||||
Нараджэнне | V стагоддзе да н.э. | ||||||
Смерць | 424 да н.э. | ||||||
Бацька | Teres I[d] | ||||||
Дзеці | Q11946593?[1] |
Біяграфія
правіцьСіталк быў сынам цара Тэрэса, заснавальніка Адрыскай дзяржавы, і пасля смерці бацькі ў 431 годзе да н.э. атрымаў у спадчыну прастол. Вёў шматлікія войны з мэтай пашырэння тэрыторыі дзяржавы — ад горада Абдэры на поўдні, на ўзбярэжжы Эгейскага мора да берагоў Дуная на поўначы і ад Чорнага мора на ўсходзе да ракі Струма на захадзе.
У Пелапанескай вайне Адрыскае царства Сіталка выступіла на баку Афін і па іх просьбе фракійская армія, якая налічвала да 150 тысяч чалавек, у 429 годзе да н.э. выступіла ў паход супраць македонскага цара Пердыкі II. Такое шматлікае войска складалася з не толькі з арміі Адрыскага царства, але і прадстаўнікоў некалькіх незалежных фракійскіх плямёнаў (дыяў, пеонаў, агрыянаў і іншых). Паход гэты скончыўся безвынікова праз 30 дзён пасля свайго пачатку як з-за процідзеяння спадчынніка прастола Сеўта, які прыняў бок македанян, так і з-за недахопу харча і прыпасаў.
Сіталк загінуў у 424 годзе да н.э. падчас паходу супраць ваяўнічага фракійскага племя трыбалаў.
Зноскі
- ↑ Любкер Ф. Σάδοκος // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 1177.