Таёо Іто
Таёо Іто (яп.: 伊東 豊雄 / Itō Toyoo; нар. 1 чэрвеня 1941) — японскі архітэктар.
Таёо Іто | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 чэрвеня 1941[1][2][…] (83 гады) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у | |
Працаваў у гарадах | Токіа, Лондан, Барселона і Яцусіра[d] |
Уплыў на | Kazuyo Sejima[d] |
Узнагароды |
Каралеўскі залаты медаль[d] (2006) Імператарская прэмія (2010) Залаты леў[d] (2002) Japan Art Academy Prize[d] (1999) Frederick Kiesler Prize[d] (2008) заслужаны дзеяч культуры[d] (2018) |
toyo-ito.co.jp (яп.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСкончыў архітэктурны факультэт Такійскага ўніверсітэта (1965), ужо праз 6 гадоў адкрыў уласнае архітэктурнае бюро Urban Robot (Urbot). У 1979 годзе, калі Іто ўжо стаў вядомым архітэктарам, патрэба ў кідкай назве адпала і бюро было перайменавана ў Toyo Ito & Associates.
Творчасць
правіцьІто праектуе практычна ўсё ад прыватных дамоў да паркавых комплексаў. Таксама, ён не грэбуе і дызайнам тавараў паўсядзённага попыту — распрацаваў новае аблічча цыгарэт Davidoff, шафу-купэ для гандлёвай сеткі продажу мэблі і тавараў для дома Horn, свяцільнікі незвычайных форм, сервізы посуду ў мінімалісцкім стылі. Імя Іто Таёо — сцяг інаватараў. Яшчэ ў 1970-я гады архітэктар, які працаваў тады ў стылі мінімалізму, кампанаваў свае будынкі з лёгкавесных празрыстых абалонак з тканіны, перфараваных алюмініевых панэляў і выцягнутых металічных лістоў — на меркаванне Іто, самых прыдатных для мабільнага і нефармальнага гарадскога ладу жыцця.
Сусветную славу Іто прынёс праект будынка Гарадскога музея ў Яцусіро, пабудаванага ў 1991 годзе. Праект Медыятэкі ў Сэндаі, ажыццёўлены ў 2001 годзе, зрабіў імя Іто Таёо культавым ў асяроддзі маладых архітэктараў. Поліфункцыянальны комплекс Медыятэкі — шкляны куб, які растае ў ночы і воку застаецца толькі мігатлівы шкілет канструкцый, — целы горад, дзе апроч традыцыйных чытальных і відэазалаў, тэатраў, кінатэатраў, рэстаранаў і кавярняў ёсць жывая інтэрактыўная прастора, якая камунікуе з наведвальнікамі. Медыятэку ў Сэндаі называюць «гарадской брамай у віртуальную рэчаіснасць», праект быў прызнаны сенсацыйным, а архітэктар — жывым геніям.
Прызнанне
правіцьВыставы Іто праходзяць па ўсім свеце, архітэктар атрымаў вялікую колькасць узнагарод, у тым ліку Залаты медаль Гран-пры IAA interach 97 у Сафіі, Прэмія памяці Арнольда У. Брунера амерыканскай Акадэміі мастацтваў (1998), Залатая прэмія Японскай акадэміі дызайну (2001), Залаты медаль Каралеўскага інстытута брытанскіх архітэктараў (2005). Вышэйшую з архітэктурных адзнак, Прытцкераўскую прэмію (2013) Іто Таёо атрымаў за канцэптуальныя інавацыі, невычарпальная дасціпнасць не пакідае архітэктара і на восьмым дзясятку гадоў.
Зноскі
Літаратура
правіць- Русакова Р. Притцкеровскую премию получил Тойо Ито // Коммерсантъ-Online. — 18.03.2013, 11:59.
Спасылкі
правіцьТаёо Іто на Вікісховішчы |
- http://toyo-ito.co.jp/ — афіцыйны сайт архітэктурнага бюро Іто Таёо