Таўэр
Та́ўэр[4], Тоўэр[4] (ад англ.: tower — вежа), Лонданскі Таўэр (Her Majesty’s Royal Palace and Fortress, Tower of London) — замак-крэпасць ва ўсходняй частцы гістарычнага цэнтра Лондана, на паўночным беразе ракі Тэмзы.
Замак-крэпасць | |
Таўэр | |
---|---|
англ.: Tower of London | |
51°30′30″ пн. ш. 0°04′34″ з. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне |
|
Архітэктурны стыль | нарманскі стыль[d] |
Заснавальнік | Вільгельм I Заваёўнік |
Дата заснавання | 1066 |
Матэрыял | Reigate stone[d][3], rag-stone[d], mudstone[d] і Caen stone[d] |
Сайт | hrp.org.uk/tower-… (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Адзін з найстарэйшых гістарычных будынкаў Вялікабрытаніі, старэйшая частка, г. зв. «Белая вежа», пабудавана пры Вільгельме Заваёўніку. Да XVII стагоддзя адна з рэзідэнцый англійскіх манархаў, да 1820 года ў Таўэры размяшчалася галоўная дзяржаўная турма. Пазней ў Таўэры размяшчаўся арсенал і казармы. На тэрыторыі Таўэра раманская царква Сент-Барталам’ю-зе-Грэйт, заснаваная ў 1123 годзе)[4]. Таўэрскі мост (1886—1894, неаготыка, архітэктары Д. Бэры і Х. Джонс)[4].
У свой час, у Таўэры было тайна забіта або пакарана смерцю шмат вядомых асоб, у т.л. Генрых VI, Эдуард V з братам Рычардам, Томас Мор, Томас Кромвель, жонкі Генрыха VIII — Ганна Балейн і Кацярына Говард, і інш.
Сёння Таўэр — адначасова помнік гісторыі і музей (калекцыя зброі, каралеўскіх каштоўнасцей і інш.), уключаны ў спіс аб’ектаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Крыніцы
правіць- ↑ а б National Heritage List for England
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
- ↑ Michette M., Viles H. A. The many faces of Reigate Stone: an assessment of variability in historic masonry based on Medieval London’s principal freestone // Heritage Sci. — Springer Science+Business Media, 2020. — Vol. 8. — ISSN 2050-7445 — doi:10.1186/S40494-020-00424-W
- ↑ а б в г БелЭн 2002.
Літаратура
правіць- Та́ўэр, Тоўэр // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 462. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Та́уэр, Тоуэр // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 302. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Gower R. Ch. The Tower of Londom. v. 1-2. — L., 1901—1902.
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 488 рус. • англ. • фр. |
Таўэр на Вікісховішчы |