Тобі
Тобі (англ.: Tobi, на мясцовай мове: Hatohobei, Kodgubi) — востраў на поўдні Палау. Разам з рыфам Хелен складае асобны штат Тобі. Плошча — 0,85 км². Насельніцтва (2005 г.) — 30 чал.
Тобі | |
---|---|
англ. Tobi, tobian Hatohobei, Kodgubi | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 0,85 км² |
Найвышэйшы пункт | 3 м |
Насельніцтва | 30 чал. (2005) |
Шчыльнасць насельніцтва | 35,29 чал./км² |
Размяшчэнне | |
3°00′20″ пн. ш. 131°07′25″ у. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Каралінскія астравы |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Геаграфія
правіцьВостраў Тобі знаходзіцца на паўднёвым усходзе Каралінскіх астравоў у 632 км на паўднёвы захад ад Нгерулмуда, сталіцы Палау, у 10622 км на паўднёвы ўсход ад Мінска. Мае каралавае паходжанне. Востраў атачае шырокае кола каралавага рыфа. Даўжыня — 1,49 км, найбольшая шырыня — 770 м. Плошча сушы — 0,85 км². Пераважаюць кіпрыя вапняковыя глебы. Сталых паверхневых вадацёкаў няма.
Клімат экватарыяльны пасатны, вельмі вільготны.
Прырода
правіцьБольшая частка паверхні вострава Тобі пакрыта зараснікамі хмызнякоў і дрэў, какосавымі гаямі. Фаўна сушы прадстаўлена некалькімі відамі птушак, яшчарак і змеяў. Навакольныя воды насяляюць рэдкія віды рыб, у тым ліку 7 відаў акул, 2 віды скатаў, 5 відаў вугроў.
Хатахабеі
правіцьКарэннымі насельнікамі вострава Тобі з'яўляюцца мікранезійцы-хатахабеі, блізкія па мове і культуры да суседзяў-сансарольцаў. Яны здаўна займаліся рыбалоўствам, вырошчвалі какосы, хлебнае дрэва і тара. У мінулым хатахабеі былі вядомы ў Мікранезіі як выдатныя будаўнікі лодак, рэзчыкі драўніны, упрыгожвалі цела татуіроўкай. У наш час мова хатахабеі з'яўляецца афіцыйнай мовай штата.
Кіраванне
правіцьРазам з рыфам Хелен востраў Тобі складае асобны штат у складзе Рэспублікі Палау. Ён мае сваю Канстытуцыю, выбранага губернатара і выбраны заканадаўчы сход. Адміністрацыя штата фактычна знаходзіцца ў Корары.
Спасылкі
правіць- Friends Of Tobi Island Архівавана 26 красавіка 2012.