У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Тон[1] — адна з трох асноўных характарыстык колеру нараўне з насычанасцю і светлатой. Тон вызначаецца характарам размеркавання выпраменьвання ў спектры бачнага святла, вызначаецца становішчам піка выпраменьвання, а не яго інтэнсіўнасцю і характарам размеркавання выпраменьвання ў іншых абласцях спектру. Менавіта тон вызначае назву колераў, напрыклад «чырвоны», «сіні», «зялёны».

Тон

У выяўленчым мастацтве

правіць

Тон у выяўленчым мастацтве — зыходны прасцейшы элемент характарыстык колеру (разам са святлаценню і насычанасцю) у натуры і мастацкім творы. У творах жывапісу і графікі ствараецца прапарцыянальная прыроднай шкала колераў, багатая адценнямі, у якой выбар святлаценявога тону вызначаецца сістэмай адносін тонаў і стварае выразнасць святлаценю ў цэлым.

Таксама тон — зыходны элемент колеру ў прыродзе і каларыту ў творах мастацтва; якасць кожнага адцення, адпаведна асобнага ўчастка натуры або выявы ў суадносінах да асноўных колераў спектра (напрыклад, лімонна-жоўты, вогненна-чырвоны).

Агульны тон — колеравы строй твора або матыву, асноўнае адценне, якое абагульняе і падпарадкоўвае сабе ўсе колеры карціны і вызначае адзінства каларыту. Фарбы ў танальным жывапісе выбіраюцца з разлікам аб’яднання колераў агульным тонам (напрыклад, серабрыстым, залацістым, цёплым, халодным).

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць
  • Тон // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 486. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Тон цветовой // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 69. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
  • Тон // Краткий словарь терминов изобразительного искусства / Под. общ. редакцией Г. Г. Обухова — М.: Советский художник, 1961. — С. 169—170. — 192 с. — 15 000 экз. (руск.)
  • Тон цветовой // Популярная художественная энциклопедия. Архитектура. Живопись. Скульптура. Графика. Декоративное искусство. В 2 т. / Под ред. Полевого В. М. Ред. кол.: В. Ф. Маркузон, Д. В. Сарабьянов, В. Д. Синюков (зам. гл. ред.) — М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1986. — Книга II. М—Я, 1986. — С. — 432 с, ил., 32 л. ил. — 200 000 экз. (руск.)
  • Тон // Атанасова Иванка. Словарь терминов изобразительного искусства — Велико Тырново: Великотырновский университет им. Кирилла и Мефодия, Филологический факультет, Кафедра русистики, 2006. — С. 120. — 142 с. — ISBN 954-775-578-1, ISBN 978-954-775-578-9. (руск.)
  NODES