Тршынец
Тршы́нец (чэшск.: Třinec, польск.: Trzyniec) — статутны горад у Чэхіі, у Мараўскасілезскім краі. Размешчаны на рацэ Ольшэ, на ўсходзе краіны, каля мяжы з Польшчай. Насельніцтва — 38953 чалавекі (2001).
| ||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьВёска Тршынец з’явілася ў XIV стагоддзі. Упершыню згадана ў дакуменце 1444 года. Большасць насельніцтва ў той час займалася сельскай гаспадаркай, хоць раён быў багаты на адклады вапняку, жалезнай руды і гліны. У 1836 годзе пачалося будаўніцтва печы для апрацоўкі металу, у 1839 годзе пачаў функцыянаваць першы металургічны завод, які стаў найбуйнейшым у Цешынскай вобласці.
У 1851 годзе ў Тршынцы па ініцыятыве рабочых адкрылася першая школа. Будаўніцтва чыгункі ў 1871 годзе дало штуршок далейшаму развіццю Тршынца. Пасля падзелу Цешынскай вобласці ў 1920 годзе ўвайшоў у склад Чэхаславакіі. У 1931 годзе Тршынец атрымаў статус горада.
У кастрычніку 1938 года горад, разам з Цешынскай вобласцю, быў анэксіраваны Польшчай, падчас Другой сусветнай вайны належаў нацысцкай Германіі. Пасля заканчэння вайны горад быў вернуты Чэхаславакіі, навакольныя вёскі былі ўключаны ў яго склад.
Эканоміка
правіцьТршынец — важны цэнтр чорнай металургіі. Тршынецкі металургічны завод з’яўляецца адным з найбуйнейшых у Чэхіі. Транспартны вузел.
Насельніцтва
правіць
|
Гарады-пабрацімы
правіцьЗноскі
правіць- ↑ Jakl L. Jak stará jsou česká města? Legendy a fakta. // iDNES.cz — 2011.
- ↑ а б Czech Statistical Office Malý lexikon obcí České republiky – 2017 — Czech Statistical Office, 2017. Праверана 28 жніўня 2018.
- ↑ а б Český statistický úřad Počet obyvatel v obcích – k 1. 1. 2024 — Praha: ČSÚ, 2024. Праверана 19 мая 2024.
- ↑ а б в Register of territorial identification, addresses and real estates Праверана 28 лютага 2023.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м Historický lexikon obcí České republiky – 1869–2011 — ČSÚ, 2015.
- ↑ а б в г д Historický lexikon obcí České republiky 1869–2005: 1. díl / пад рэд. J. Růžková, J. Škrabal — ČSÚ, 2006. — 759 с. — ISBN 978-80-250-1310-6 Праверана 4 верасня 2018.
- ↑ Český statistický úřad Počet obyvatel v obcích - k 1.1.2014 — Praha: 2014.
- ↑ Český statistický úřad Počet obyvatel v obcích - k 1.1.2016 — Praha: 2016. Праверана 3 верасня 2016.
- ↑ Český statistický úřad Počet obyvatel v obcích - k 1.1.2017 — Praha: 2017. — ISBN 978-80-250-2770-7 Праверана 4 мая 2017.
- ↑ Český statistický úřad Počet obyvatel v obcích - k 1.1.2018 — Praha: ČSÚ, 2018. — ISBN 978-80-250-2843-8 Праверана 1 мая 2018.
- ↑ Český statistický úřad Počet obyvatel v obcích - k 1.1.2019 — Praha: ČSÚ, 2019. — ISBN 978-80-250-2914-5 Праверана 4 мая 2019.
- ↑ Český statistický úřad Počet obyvatel v obcích - k 1.1.2020 — Praha: ČSÚ, 2020. Праверана 1 мая 2020.
- ↑ Český statistický úřad Počet obyvatel v obcích - k 1.1.2021 — Praha: ČSÚ, 2021. Праверана 30 красавіка 2021.
- ↑ Český statistický úřad (unspecified title) Праверана 18 красавіка 2022.
- ↑ Český statistický úřad Počet obyvatel v obcích - k 1. 1. 2022 — Praha: ČSÚ, 2022. Праверана 2 мая 2022.
- ↑ Český statistický úřad Počet obyvatel v obcích – k 1. 1. 2023 — Praha: ČSÚ, 2023. Праверана 25 мая 2023.