Тулес
Ту́лес (Pluvialis squatarola) — птушка сямейства сяўцовых (Charadriidae) атраду сеўцападобных (Charadriiformes).
Тулес | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Pluvialis squatarola Linnaeus, 1758 | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьДаўжыня цела да 30 см, вага да 225 г. Пер'е нізу цела і бакоў галавы чорнае, на галаве і шыі чорнае поле акаймавана белай паласой. Спіна шэрая з белымі стракацінамі. Падхвосце белае. Дзюба моцная, кароткая і чорная, вочы цёмныя. Лапы шэрыя. На лапах маецца невялікі чацвёрты палец, адсутнічаючы ў іншых сяўцовых.
Пашырэнне
правіцьРаспаўсюджаны ў тундры Паўночнай Амерыкі і Еўразіі. Пералётная птушка. На Беларусі сустракаецца падчас асенніх і вясенніх пералётаў.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 24. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тулес