Ту-110
праект пасажырскага самалёта
Ту-110 (па кадыфікацыі НАТА: «Cooker» — «Пліта») — праект пасажырскага самалёта. Праектаваўся на аснове самалёта Ту-104 у КБ Тупалева ў 1957 годзе. У адрозненне ад Ту-104, рухавікі АЛ-7П з цягай па 6500 кг на самалёце Ту-110 размяшчаліся парамі ў каранёвых частках крыла. Рухавікі падвешваліся не на фюзеляж, як у Ту-104, а на сілавыя нервюры крыла, што не толькі палягчала планёр, але і змяншала ўзровень шуму ў салоне. Цэнтраплан крыла быў значна павялічаны па размаху, была зменена яго канструкцыя. Крыху была павялічана даўжыня фюзеляжа. У астатнім канструкцыя самалёта нічым не адрознівалася ад канструкцыі Ту-104.
Ту-110 | |
---|---|
Тып | пасажырскі самалёт |
Вытворца | Тупалеў[d] |
Першы палёт | 11 сакавіка 1957 |
Адзінак выраблена | 3 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |