Тынкоўка, або тынк — аддзелачны зацвярдзелы слой, утвораны будаўнічым растворам на паверхні канструкцыйных элементаў, частак будынкаў і збудаванняў. Тынкавальныя растворы звязваюцца вапнай, цэментам, гіпсам, глінай, магнезітам.

Атынкаваная сцяна ў Таліне

У сучасным будаўніцтве выкарыстоўваюць тынкоўкі:

  • звычайную (для выраўноўвання паверхні агараджальных канструкцый),
  • спецыяльную (водатрывалую і воданепранікальную, акустычную, рэнтгенанепранікальную, цеплаізаляцыйную, вогнезасцерагальную і інш.),
  • дэкаратыўную (для павышэння эстэтычнай выразнасці будынкаў і збудаванняў у растворы дадаюць каляровыя і крышталічныя запаўняльнікі, мармуровы пясок, слюду, рознакаляровую шкляную крошку і каляровыя пігменты). Мастацкі эфект дэкаратыўнай тынкоўкі дасягаецца таксама рэльефнай апрацоўкай слоя каменячосным інструментам для імітацыі фактуры натуральнага каменю.

Беларусь

правіць

На Беларусі прататып тынкоўкі вядомы з жалезнага веку, калі сцены жытлаў абмазвалі глінай. У 12 ст. для аддзелкі фасадаў Дабравешчанскай царквы ў Віцебску выкарыстоўвалася спецыяльная дэкаратыўная абмазка-тынкоўка.

У канцы 15 — першай палове 16 ст. тынкоўка ўжывалася для аддзелкі асобных элементаў фасада (нішы, часткі шчытоў, франтонаў). У другой палове 16-17 стст. тынкавалі цалкам фасады будынка, а таксама ўнутраных сцены. Акрамя звычайнай роўнай і гладкай тынкоўкі ўжываўся і спосаб дэкаратыўнага аздаблення сцен будынкаў, заснаваны на выдрапванні верхняга слоя тынкоўкі да ніжніх кантрастных па колеры слаёў — сграфіта. Сродкам тынкоўкі на фасадах будынкаў імітавалася рустоўка, фактурнай тынкоўкай вылучаліся філёнгі. Тынкоўка часта пакрывалася зверху вапнай з мінеральнымі і некаторымі арганічнымі пігментамі (чырвоная і жоўтая вохра, свінцовы сурык, драўняны вугаль і інш.).

У сучаснай архітэктуры дэкаратыўная тынкоўка пашырана ў аздабленні фасадаў і інтэр'ераў жылых і грамадскіх будынкаў.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць
  NODES