Тыягу Сілва

бразільскі футбаліст

Тыя́гу Эмілія́ну да Сі́лва[3] (парт.: Thiago Emiliano da Silva; нар. 22 верасня 1984, Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія) — бразільскі футбаліст, абаронца англійскага клуба «Чэлсі» і нацыянальнай зборнай Бразіліі.

Футбол
Тыягу Сілва
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Тыягу Эміліяну да Сілва
Мянушка Монстар
Нарадзіўся 22 верасня 1984(1984-09-22)[1][2] (40 гадоў)
Грамадзянства  Бразілія
Рост 183 см
Вага 79 кг
Пазіцыя цэнтральны абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Англія Чэлсі
Нумар 6
Маладзёжныя клубы
1998—2000 Бразілія Флуміненсі
2000—2001 Бразілія Барселона
2001—2002 Бразілія Флуміненсі
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2003 Бразілія РС Футбол 25 (2)
2003—2004 Бразілія Жувентуды 28 (3)
2004—2005 Партугалія Порту B 14 (5)
2005   Расія Дынама (Масква) 0 (0)
2006—2008 Бразілія Флуміненсі 81 (6)
2009—2012 Італія Мілан 93 (5)
2012—2020 Францыя Пары Сен-Жэрмен 204 (9)
2020— Англія Чэлсі
Нацыянальная зборная[* 2]
2008—2012 Бразілія Бразілія (алімп.) 11 (0)
2008— Бразілія Бразілія 89 (7)
Узнагароды і медалі
Алімпійскія гульні
Бронза Пекін 2008 футбол
Срэбра Лондан 2012 футбол
Кубкі канфедэрацый
Золата Бразілія 2013
Кубкі Амерыкі
Золата Бразілія 2019
Срэбра Бразілія 2021
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 30 жніўня 2020.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 30 жніўня 2020
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера

правіць

Раннія гады

правіць

Першай дарослай камандай Тыягу Сілвы быў «Жувентуды», неўзабаве ён прыцягнуў увагу еўрапейскіх клубаў і адправіўся спачатку ў «Порту», а затым у 2005 годзе ў маскоўскае «Дынама», якое тады актыўна закупляла партугальскіх і бразільскіх легіянераў. Тыягу знаходзіўся толькі ў арэндзе, тэрмін якой скончыўся ў 2007 годзе, тады як кантракт з «дынамаўцамі» ў футбаліста дзейнічаў яшчэ да канца 2008 года. У Расіі Тыягу сур’ёзна захварэў на сухоты. У 2006 годзе абаронца вярнуўся на радзіму, дзе выступаў за «Флуміненсі». Ён стаў адным з лідараў каманды, якая здолела дайсці да фіналу Кубка Лібертадорэс у 2008 годзе.

«Мілан»

правіць

У снежні 2008 года Тыягу далучыўся да «Мілана» за 10 мільёнаў еўра[4]. Дэбютаваў за клуб у таварыскай гульні супраць «Гановера 96». Афіцыйны дэбют адбыўся ў матчы супраць «Сіены» на старце сезона 2009/10. У цэлым правёў сезон на высокім узроўні, практычна не дапускаючы памылак, і зрэдку атрымліваючы траўмы. Улетку 2010 года іграком зацікавіўся мадрыдскі «Рэал», але «Мілан» адмовіў іспанцам у продажы. 18 мая 2011 года ігрок падоўжыў кантракт з «Міланам» тэрмінам да 30 чэрвеня 2016 года[5].

«Пары Сен-Жэрмен»

правіць

14 ліпеня 2012 года ігрок падпісаў кантракт з французскім клубам «Пары Сен-Жэрмен» тэрмінам на 5 гадоў. Паводле дагавора гадавы заробак іграка склаў 12 мільёнаў еўра. У першым сезоне выступаў за французскі клуб каманда стала чэмпіёнам Францыі.

«Чэлсі»

правіць

У жніўні 2020 года ў якасці свабоднага агента перайшоў у лонданскі «Чэлсі»[6].

Міжнародная кар’ера

правіць

Тыягу Сілва быў абраны Дунгам да Алімпіяды 2008 года ў склад алімпійскай зборнай Бразіліі. Ён быў адным з двух ігракоў старэйшых за 23-гадовы ўзрост, іншым футбалістам стаў Раналдынью. Да Алімпіяды Сілва правёў два таварыскіх матчы ў складзе зборнай, супраць Сінгапура і В’етнама.

Дасягненні

правіць

«Флуміненсі»:

«Мілан»:

«Пары Сен-Жэрмен»:

«Чэлсі»:

Зборная Бразіліі:

Зноскі

Спасылкі

правіць
  NODES