Тэатр Пампея
Тэатр Пампея (лац.: Teatrum Pompei) — руіны старажытнарымскага тэатра ў Рыме.
Славутасць | |
Тэатр Пампея | |
---|---|
41°53′43″ пн. ш. 12°28′25″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Дата заснавання | 55 да н.э. |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гней Пампей Вялікі загадаў закласці тэатр пасля свайго трыумфу ў 61 годзе да н.э., будынак быў асвечаны ў 55 годзе да н.э. Тэатр, размешчаны на Марсавым полі, умяшчаў у сябе 40 тысяч гледачоў[2]. Тэатр стаў першым каменным тэатрам у Рыме, месцы для гледачоў і інтэр'ер тэатра былі ўпрыгожаны мармурам[3]. Да тэатра прылягаў порцік Пампея, дзе 15 сакавіка 44 года да н.э. быў забіты Гай Юлій Цэзар, недалёка таксама размяшчалася курыя Пампея, дзе часам праходзілі паседжанні сената.
Ужыта тыповая для рымскай архітэктуры ордарная аркада.
Зноскі
- ↑ https://www.romasegreta.it/parione/piazza-del-biscione.html
- ↑ Поль Гіро. Глава 9. Цыркі, тэатры, амфітэатры
- ↑ Platner, Samuel Ball; Ashby, Thomas. Theatrum_Pompei (англ.). A Topographical Dictionary of Ancient Rome. Bill Thayer’s Web Site.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тэатр Пампея