Ума
У́ма (шумерскае Убмэ) — старажытны горад-дзяржава ў Паўднёвым Двухрэччы (сучаснае гарадзішча Джоха ў Іраку), цэнтр шанавання бога-заступніка Шары.
У ІІІ тыс. да н.э. вяла барацьбу з Лагашам з-за пагранічных тэрыторый і каналаў. У XXIV ст. да н.э. правіцель Умы Лутальзагісі атрымаў перамогу над Лагашам. У канцы XXIV ст. да н.э. заваявана царом Акада Сарганам і ўвайшла ў склад Акадскай дзяржавы. Каля 2200 да н.э. горад захапіла племя гуціяў. У XXI ст. да н.э. Ума — акруговы цэнтр Шумера і Акада. Каля 2000 да н.э. страціла сваё значэнне.
У пач. ХХ ст. н.э. на гарадзішчы Джоха мясцовыя жыхары знайшлі кяінапісныя таблічкі (архіў царска-храмавых гаспадарак ХХІІІ—ХХІ ст. да н.э.).
Гл. таксама
правіцьСпасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ума