Уоліс
Уоліс (фр.: Wallis) — архіпелаг у Ціхім акіяне. Уваходзіць у склад Уоліс і Футуна. Агульная плошча — 96 км². Насельніцтва (2008 г.) — 9207 чал.
Уоліс | |
---|---|
фр. Wallis | |
Характарыстыкі | |
Колькасць астравоў | 23 |
Найбуйнейшы востраў | востраў Увеа, Уоліс і Футуна |
Агульная плошча | 96 км² |
Найвышэйшы пункт | 151 м |
Насельніцтва | 9 207 чал. (2008) |
Шчыльнасць насельніцтва | 95,91 чал./км² |
Размяшчэнне | |
13°16′22″ пд. ш. 176°12′17″ з. д.HGЯO | |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Большую частку архіпелага займае востраў Увеа (77,6 км²), які мае старажытнае вулканічнае паходжанне, спярэшчаны шматлікімі малымі кратэрамі, у якіх сфарміраваліся азёры. Найвышэйшы пункт — 151 м. Астатнія 22 астравы нізкія, маюць каралавае паходжанне. Клімат трапічны пасатны.
Каля 1400 г. астравы Уоліс былі населены палінезійцамі. У 1450 г. заваяваны танганцамі. У канцы XVIII ст. тут узнікла самастойная дзяржава ўвеа, далучаная ў 1887 г. да Францыі. Астравы атрымалі сваю назву ў гонар іх першаадкрывальніка, брытанскага мараплаўца Сэмюэля Уоліса (16 жніўня 1736 г.).