Уюрковыя (Fringillidae) — вялікае сямейства птушак атрада Вераб'інападобныя (Passeriformes).
Невялікiя птушкі, якія харчуюцца звычайна насеннем (жывёльныя кармы выкарыстоўваюцца значна менш) i таму маюць моцную, кароткую дзюбу. Часта, але не заўсёды, ёсць палавы дымарфізм. Маладыя падобныя да самкі. Гняздзяцца ў хмызняках i ў лясах. Многа аселых альбо качавых відаў, некаторыя пералётныя. Адрозніваецца 122—129 відаў.
- Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.