Уільям Купер

англійскі паэт

Уільям Купер (Вільям Купер, англ.: William Cowper; 20 лістапада, па іншых звестках 26 лістапада 1731 — 25 красавіка 1800) — англійскі паэт.

Уільям Купер
Род дзейнасці паэт, стваральнік гімнаў
Дата нараджэння 26 лістапада 1731(1731-11-26)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 красавіка 1800(1800-04-25)[1][2][…] (68 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Веравызнанне англіканства
Бацька John Cowper[d][3][4]
Маці Anne Don[d][3][4]
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Выхоўваўся ў Вестмінстэрскай школе: вёў адасобленае жыццё, якое наклала пячатку меланхоліі на яго характар. Няўдалае каханне зрабіла Купера яшчэ больш панурым, і ён нават рабіў замах на самагубства. Пераклаў «Генрыяду» Вальтэра, затым пісаў лірычныя вершы і рэлігійныя гімны. У 1774 годзе выйшаў першы зборнік, які не меў поспеху. У 1785 годзе выйшла другая яго кніга: «The Task», якая адлюстроўвае больш светлы настрой, якім Купер быў абавязаны знаёмству з таленавітай лэдзі Остэн.

Гэтым зборнікам і наступнымі творамі Купер стварыў сабе выбітнае літаратурнае становішча. Яго ціхая шчырая паэзія, любоў да прыроды, мастацкае адлюстраванне яе і імкненне да натуральнасці былі пачаткам рэакцыі супраць рытарычнай паэзіі Аляксандра Поўпа і зрабілі Купера, разам з Уордсвартам, адным з рухавікоў ангельскага «адраджэння паэзіі» пачатку XIX стагоддзі. У канцы жыцця Купер пакутваў на душэўнае засмучэнне. Пасмяротны збор твораў Купера выйшаў у 1803 (з біяграфіяй Гэйлея).

Купер карыстаўся містычнымі працамі мадам Гюён, быў пад уплывам квіетызму.

Крыніцы

правіць
  1. а б William Cowper // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б William Cowper // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Lundy D. R. The Peerage
  4. а б Kindred Britain
  NODES
Intern 1