Уільям Морыс
Уільям МОРЫС (William Morris; 24 сакавіка 1834, Уолтэмстоу — 3 кастрычніка 1896,Лондан) — англійскі мастак, пісьменнік, тэарэтык мастацтва, грамадскі дзеяч.
Уільям Морыс | |
---|---|
англ.: William Morris | |
| |
Дата нараджэння | 24 сакавіка 1834[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 кастрычніка 1896[1][2][…] (62 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Вялікабрытанія |
Жонка | Jane Morris[d][9] |
Дзеці | May Morris[d] |
Род дзейнасці | архітэктар, паэт, дызайнер, графічны дызайнер, мастак, пісьменнік навуковай фантастыкі, палітык, ілюстратар, празаік, дзеяч мастацтваў, handicrafter, сацыяльны рэфарматар, каліграф |
Жанр | дэкаратыўна-прыкладное мастацтва[d][10] |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | прэрафаэлітызм |
Партыя | |
Сайт | williammorrissociety.org (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вучыўся ў Оксфардскім універсітэце (1853—56). 3 1856 працаваў у архітэктурнай майстэрні Дж. Э. Стрыта ў Лондане. У 1857—62 займаўся жывапісам.
3 1860-х г. пад уплывам ідэй прэрафаэлітаў, І. Карлейля і Дж. Рэскіна выступаў з рамантычнай крытыкай буржуазнага ладу, машыннай вытворчасці проціпастаўляў народныя рамёствы, традыцыі ручной працы і індывідуальную мастацкую творчасць, у якіх бачыў сродак эстэтычнага выхавання і пераўвасаблення грамадства. У 1861—62 заснаваў (з П. Маршалам і Ч. Фолкнерам) мастацка-прамысловую кампанію (саматужныя майстэрні дэкаратыўнай размалёўкі, мэблі, тканін, металічных вырабаў, вітражоў, шпалер, вышывак і інш.), у 1890—91 — Келмскоцкае выдавецтва. Вырабы яго майстэрняў, афармленне інтэр'ераў і кніг вызначаліся рысамі дэкаратыўных стылізацый у духу сярэдневяковага мастацтва. Творчасць У. Морыса папярэднічала ўзнікненню стылю мадэрн і заклала асновы мастацкага канструявання.
Імкненне да сярэдневяковых матываў і рамантычнай стылізацыі вобразаў уласціва і для яго літаратурнай творчасці: паэмы «Абарона Гінеўры» (1858), «Зямны рай» (ч. 1—3, 1868—70), аповесці «Сон пра Джона Бола» (1888). Аўтар сацыяльна-ўтапічнага рамана «Звесткі ніадкуль, або Эпоха шчасця» (1891).
-
«La Belle Iseult», 1858
-
Шпалеры з лісцевым арнаментам па дызайне Уільяма Морыса, 1875
-
Фрагмент габелена «Дзяцел» («Woodpecker») па дызайне Уільяма Морыса, 1885
Зноскі
- ↑ а б William Morris
- ↑ а б William Morris // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Моррис Уильям // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Oxford Dictionary of National Biography / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004. Праверана 15 красавіка 2021.
- ↑ http://arch-pavouk.cz/index.php/architekti/1473-morris-william Праверана 7 мая 2023.
- ↑ The Fine Art Archive
- ↑ Catalog of the German National Library Праверана 28 лістапада 2024.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 18 кастрычніка 2022.
- ↑ а б в Oxford Dictionary of National Biography / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004.
- ↑ RKDartists
Літаратура
правіць- Морыс // БЭ ў 18 т. Т. 10. Мн., 2000.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Уільям Морыс
- Вітражы (англ.)