ФК Рома
«Рома» (італ.: Associazione Sportiva Roma) — італьянскі футбольны клуб з горада Рым. Клуб быў заснаваны ў выніку зліцця некалькіх футбольных клубаў горада ў 1927 годзе. «Рома» гуляе ў Серыі A з часоў свайго заснавання, але толькі адзін сезон у пачатку 1950-х клуб вымушаны быў прапусціць, бо вылецеў у Серыю B.
Рома | ||||
---|---|---|---|---|
Поўная назва | Associazione Sportiva Roma (A.S. Roma) | |||
Мянушкі | La Magica (Магічная); Giallorossi (Жоўта-чырвоныя) | |||
Заснаваны | 22 ліпеня 1927 | |||
Горад | Рым, Італія | |||
Стадыён |
Стадыа Алімпіка Умяшчальнасць: 70 634 |
|||
Уладальнік | NEEP Roma Holding[d] | |||
Прэзідэнт | Дэн Фрыдкін[d] | |||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Серыя A | |||
2022/23 | 6 месца | |||
Сайт | asroma.com | |||
|
«Рома» перамагала ў італьянскім чэмпіянаце тройчы, у сезонах 1941/42, 1982/83 і 2000/01, а таксама дзевяць разоў станавілася ўладальнікам Кубка Італіі і двойчы Суперкубка краіны. На еўрапейскай арэне клуб у 2022 годзе стаў першым пераможцам Лігі канферэнцый, яшчэ двойчы «Рома» выхадзіла ў фіналы еўрапейскіх кубкаў: Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў у 1983/84, але там яна атрымала паражэнне ў серыі пенальці ад «Ліверпула», і Кубка УЕФА ў 1990/91, калі саступіла «Інтэру».
Хатнія гульні ў цяперашні час клуб праводзіць на «Стадыа Алімпіка», які яны падзяляюць са сваім асноўным супернікам клубам «Лацыа». Маючы ўмяшчальнасць большую за 72 тысячы гледачоў, стадыён з’яўляецца другім па велічыні ў Італіі, саступаючы толькі міланскаму «Сан-Сіра».
Гісторыя
правіцьРаннія часы
правіцьФутбольны клуб «Рома» быў утвораны 22 ліпеня 1927 года ў выніку аб’яднання трох рымскіх каманд: «Роман», «Альба-Аўдачэ» і «Фарцітуда-Про Рома» (першапачаткова каманд было пяць — «Роман», «Альба», «Аўдачэ», «Фарцітуда» і «Про Рома»). Гэта было зроблена па ініцыятыве аднаго з лідараў фашысцкай партыі Італа Фоскі з мэтай з’яўлення ў Вечным горадзе клуба, здольнага пазмагацца з гегемоніяй паўночнаітальянскіх каманд — «Джэноа», «Тарына», «Ювентусам», «Інтэрнацыянале» і «Балонняй». Толькі адна рымская каманда змагла пазбегнуць зліцця — «Лацыа», дзякуючы намаганням віцэ-прэзідэнта клуба генерала міліцыі Джорджа Вакаро.
«Рома» стала ўдзельнікам італьянскай Серыі А ў сезоне 1929/30. А ўжо ў наступным сезоне «джаларосі» фінішавалі на другім месцы, прапусціўшы наперад толькі «Ювентус». Найлепшымі ігракамі гэтага перыяду ў «Роме» былі капітан Аціліа Ферарыс, а таксама Гвіда Мазеці, Фульвіа Бернардзіні і Радольфа Воўк.
Стадыёны
правіць- З 1927 г. на «Мотавеладрома Апія»
- З 1929 г. на «Кампа Тэстачыя»
- З 1941 г. на Стадыёне Нацыянальнай Фашысцкай Партыі (пазней «Стадыа Фламінья»)
- З 1953 г. на «Стадыа Алімпіка»
- У 1989 г. на «Стадыа Фламінья» (у сувязі з рамонтнымі работамі на «Стадыа Алімпіка» па прычыне чэмпіянату свету па футболе 1990)
- З 1990 г. на «Стадыа Алімпіка»
Дасягненні
правіць- Чэмпіён Італіі (3): 1942, 1983, 2001
- Віцэ-чэмпіён (14): 1931, 1936, 1955, 1981, 1984, 1986, 2002, 2004, 2006, 2007, 2008, 2010, 2014, 2015, 2017
- Уладальнік (9): 1964, 1969, 1980, 1981, 1984, 1986, 1991, 2007, 2008
- Фіналіст (8): 1937, 1941, 1993, 2003, 2005, 2006, 2010, 2013
- Уладальнік (2): 2001, 2007
- Фіналіст (4): 1991, 2006, 2010, 2013
Міжнародныя кубкі
- Фіналіст Кубка чэмпіёнаў: 1984
- Фіналіст Кубка УЕФА / Лігі Еўропы (2): 1991, 2023
- Пераможца Лігі канферэнцый: 2022
- Пераможца Кубка кірмашоў: 1961
Склад
правіцьСтанам на люты 2024 года.
|
|
Крыніцы
правіцьСпасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме ФК Рома
- Афіцыйная старонка (італ.)
- Фан-сайт (італ.)
- Польскі фан-сайт (польск.)
- Расійскі фан-сайт (руск.)