ФК Сампдорыя
«Сампдорыя» (італ.: Sampdoria) — італьянскі футбольны клуб з горада Генуя. Клуб быў створаны ў 1946 годзе ў выніку зліцця двух існуючых спартыўных клубаў, карані якіх можна прасачыць да 1890-х гадоў, «Самп’ердарэнезэ» і «Андрэа Дорыя». «Сампдорыя» ў цяперашні момант гуляе ў Серыі B.
Сампдорыя | ||||
---|---|---|---|---|
Поўная назва | Unione Calcio Sampdoria, SpA | |||
Заснаваны | 1 жніўня 1946 | |||
Горад | Генуя, Італія | |||
Стадыён |
Луіджы Ферарыс Умяшчальнасць: 36 536 |
|||
Прэзідэнт | Марка Лана[d] | |||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Серыя B | |||
2022/23 | ▼ 20 месца ў Серыі A | |||
Сайт | Афіцыйны сайт | |||
|
І назва каманды, і колеры кашуляў адлюстроўваюць адпаведныя прыкметы абодвух клубаў, як спалучэнне назваў і сіне-белыя і чырвона-чорныя колеры абодвух з былых клубаў. Свае хатнія гульні «Сампдорыя» праводзіць на стадыёне «Луіджы Ферарыс», які здольны змясціць 36 536 аматараў футбола[1]. Гэтую пляцоўку клуб падзяляе з яшчэ адным прадстаўніком горада клубам «Джэноа». Дэрбі паміж двума клубамі шырока вядома як Ліхтарнае дэрбі.
«Сампдорыя» атрымлівала скудэта толькі адзін раз у сваёй гісторыі, у сезоне 1990/91. Клуб таксама чатыры разы станавіўся пераможцам Кубка Італіі (1985, 1988, 1989 і 1994) і адзін раз перамагаў у розыгрышу Суперкубка Італіі. Іх самы вялікі еўрапейскі поспех прыйшоў, калі яны атрымалі перамогу ў Кубку ўладальнікаў кубкаў у 1990 годзе. Яны таксама дасягнулі фіналу Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў у 1992 годзе, дзе саступілі іспанскай «Барселоне» з лікам 1:0 пасля дадатковага часу.
Узімку 2002 года, калі «Сампдорыя» была на мяжы знікнення, уладальнікам клуба стаў прадпрымальнік Рыкарда Гаронэ. Яму ўдалося вярнуць каманду ў еўракубкі.
Па выніках сезона 2010/11 каманда заняла 18-ы радок турнірнай табліцы і выбыла з Серыі A, аднак ужо праз год вярнулася ў элітны дывізіён, дзе гуляла да 2023 года.
Найлепшымі ігракамі ў гісторыі клуба лічацца нападнікі Джанлука Віялі і Раберта Манчыні, паўабаронца Аціліа Ламбарда і брамнік Джанлука Пальюка.
Гісторыя
правіцьРаннія гады
правіцьГімнастычны клуб «Самп’ердарэнезэ» быў заснаваны ў 1891 годзе, адкрыўшы сваю футбольную секцыю толькі ў 1899 годзе. Таксама ў гэты час клуб імя «Таварыства Андрэа Дорыя» быў заснаваны ў 1895 годзе, ён амаль адразу засяродзіў сваю ўвагу на футболе.
Клуб «Андрэа Дорыя» не ўдзельнічаў у першых чэмпіянатах Італіі па футболе, якія былі арганізаваны італьянскай федэрацыяй футбола, замест гэтага яны гулялі ў спаборніцтвах, якія былі арганізаваны італьянскай гімнастычнай федэрацыяй. Клуб у рэшце рэшт усё ж такі ўступіў у розыгрыш футбольнага чэмпіянату ў 1903 годзе, аднак ігракі не маглі перамагчы ў ніводнай гульні да 1907 года, калі яны нанеслі паражэнне сваім мясцовым канкурэнтам — клубу «Джэноа» — з лікам 3:1.
Клуб не паказваў значных поспехаў, толькі ў сезоне 1910/11 ён аказаўся вышэй па турнірнай табліцы за такія клубы, як «Ювентус», «Інтэрнацыянале» і «Джэноа» ў розыгрышу свайго рэгіёна.
Пасля Першай сусветнай вайны, «Самп’ердарэнезэ», нарэшце, пачаў выступаць у розыгрышы італьянскага чэмпіянату, пасля таго як яны выкупілі правінцыйны даваенны клуб «Про Лігурыя». Такім чынам, «Самп’ердарэнезэ» і «Андрэа Дорыя» сустрэліся ў чэмпіянаце ў першы раз, «дарыянцы» атрымалі перамогу і згулялі ўнічыю (4:1 і 1:1), а таксама занялі другое месца пасля «Джэноа» ў розыгрышу чэмпіянату ў Лігурыйскай зоне, атрымаўшы, такім чынам, права ўдзелу ў нацыянальным раўндзе.
Склад
правіцьСтанам на люты 2024 года.
|
|
Крыніцы
правіцьСпасылкі
правіць- Афіцыйны сайт (італ.) (англ.) (ісп.) (кіт.)
- Сайт ультрас-групы Ultras Tito Архівавана 10 красавіка 2008. (італ.)