ФК Феенорд
«Феенорд» (нідэрл.: Feyenoord Rotterdam) — нідэрландскі футбольны клуб з горада Ротэрдам. Быў заснаваны пад назвай «Вільгельміна» ў 1908 годзе, але ў 1912 годзе клуб змяніў сваю назву на сучасную і пераехаў на стадыён «Дэ Кёйп» у 1937 годзе. 16-разовы чэмпіён Нідэрландаў і 13-разовы ўладальнік Кубка Нідэрландаў, 4-разовы ўладальнік Суперкубка Нідэрландаў.
Феенорд | ||||
---|---|---|---|---|
Поўная назва | нідэрл.: Feyenoord Rotterdam | |||
Мянушкі | нідэрл.: De Trots van Zuid (Гонар Поўдня) | |||
Заснаваны | 1908 | |||
Горад | Ротэрдам, Нідэрланды | |||
Стадыён |
Дэ Кёйп, Ротэрдам Умяшчальнасць: 51 177 |
|||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Эрэдывізі | |||
2022/23 | 1 месца | |||
Сайт | Афіцыйны сайт | |||
|
«Феенорд» з’яўляецца адным з самых паспяховых клубаў у Нідэрландах. Клуб таксама з’яўляецца ўладальнікам Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў (1970), двух Кубкаў УЕФА (1974, 2002) і аднага Міжкантынентальнага кубка (1970). «Феенорд» гістарычна з’яўляецца адным з трох дамінуючых клубаў краіны, у адным шэрагу з «Аяксам» і ПСВ. Гэтыя тры клубы з’яўляюцца адзінымі клубамі, якія правялі ўсе сезоны Эрэдывізіі з моманту яе стварэння ў 1952 годзе.
Клуб вядомы сваёй велізарнай нацыянальнай падтрымай. Найбольш паспяховы перыяд клуба ў гісторыі быў у 1960-я і 1970-я гады, калі Кун Мулейн і Увэ Кіндваль прывялі клуб да шасці чэмпіёнскіх тытулаў, двух еўрапейскіх трафеяў, Міжкантынентальнага кубка і, тым самым стаўшы першым нідэрландскім клубам, які атрымаў перамогу ў Кубку еўрапейскіх чэмпіёнаў і Міжкантынентальным кубку. «Феенорд» мае даўняе супрацьстаянне з «Аяксам», як сутыкненне паміж двума найбуйнейшымі гарадамі ў Нідэрландах. Іхнае дэрбі мае назва Дэ Класікер (нідэрл.: De Klassieker).
Гісторыя
правіцьФутбольны клуб «Вільгельміна» быў заснаваны ў пабе Дэ Верээнігінг 19 ліпеня 1908 года[2]. Клуб пачаў гуляць у чырвоных кашулях з сінімі рукавамі і белых майтках[2]. Між 1908, 1910, 1911 і 1912 гадамі, у клубе прайшоў шэраг змяненняў у назве каманды і колерах, гэтак у 1909 годзе клуб стаў называцца «Гілеслёйзэ»[3], а потым змяніў назву на РВВ «Цэлерытас». Атрымаўшы права выступаў пад эгідай Нацыянальнай футбольнай асацыяцыі ў 1912 годзе, клуб быў перайменаваны ў «Феенорд», у гонар раёна горада, у якім была заснавана каманда[4]. Адразу з назвай былі зменены і колеры клуба, гэта значыць каманда пачала гуляць у чырвона-белыя кашулях, чорных шортах і чорных шкарпэтках. Гэтыя колеры захаваліся ў клубе і на сёння. У 1917 годзе «Феенорд» выйшаў у нідэрландскую вышэйшую лігу і пераехаў на новы стадыён Кромэ Зандвег[4].
Пасля шаснаццаці гадоў пасля стварэння клуба і ўсяго толькі праз тры гады пасля пачатку выступаў у вышэйшым дывізіёне «Феенорд» дамогся першага свайго тытулу, атрымаўшы перамогу ў розыгрышу чэмпіянату Нацыянальнай лігі ў 1924 годзе[4]. Наступным поспехам клуба стала другая перамога ў 1928 годзе. «Феенорд» атрымаў свой першы Кубак Нідэрландаў у 1930 годзе, забіўшы адзіны гол у фінальным дэрбі супраць клуба «Эксельсіёр»[5]. Клуб працягнуў дамінаваць у айчынным чэмпіянаце атрымаўшы перамогу ў кубку ў 1935 годзе і ў 1936 годзе ў чэмпіянаце.
Дзякуючы выдатным выступам клуба гульні з удзелам клуба пачалі прыцягваць большую колькасць заўзятараў на сваім стадыёне на Кромэ Зандвег, таму ў 1933 годзе кіраўніцтва клуба вырашыла пабудаваць новую футбольную пляцоўку. У 1937 годзе клуб пераехаў на новы стадыён, які атрымаў мянушку «Дэ Кёйп», што перакладаецца як «ванна». Да пачатку Другой сусветнай вайны клуб тройчы запар займае першае месца ў рэгулярным сезоне, пры гэтым двойчы становячыся чэмпіёнам у 1936 і 1938 гадах[6].
Падчас Другой сусветнай вайны «Феенорд» свае матчы праводзіў на стадыёне ротэрдамскай «Спарты», бо нацысты занялі Дэ Кёйп[6].
Супрацьстаянне
правіцьАмстэрдамскі «Аякс» з’яўляецца галоўным сапернікам «Феенорда»[7]. Два клубы маюць даўнюю гісторыю супрацьстаяння, а матчы паміж двума клубамі называюць Дэ Класікер (нідэрл.: De Klassieker). Суперніцтва спалучае ў сябе не толькі супрацьстаянне двух каманд, але і канфрантацыю паміж двума найбуйнейшымі гарадамі краіны, Амстэрдамам і Ротэрдамам, два горада, якія маюць свае культурныя традыцыі[8]. Сустрэча паміж гэтымі дзвюма камандамі па-ранейшаму лічыцца найбуйнейшым дэрбі краіны ў сезоне[8].
Склад
правіцьСтанам на люты 2024 года.
|
|
Дасягненні
правіцьНідэрланды
правіцьЕўракубкі
правіцьМіжнародныя турніры
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ https://www.transfermarkt.us/feyenoord-rotterdam/mitarbeiterhistorie/verein/234
- ↑ а б Oprichting Wilhelmina Архівавана 3 сакавіка 2016.. frgoals.nl (гал.)
- ↑ HFC en Celeritas Архівавана 3 сакавіка 2016., frgoals.nl
- ↑ а б в Tot Feijenoord en de eerste prijzen Архівавана 3 сакавіка 2016., frgoals.nl
- ↑ Netherlands Cup Finals, rsssf.com
- ↑ а б Landstitel in Sparta Stadion Архівавана 3 сакавіка 2016., frgoals.nl
- ↑ Feyenoord striker force too much for Ajax: 1-2. ajax-usa.com
- ↑ а б «No words, but deeds!» — Introduction to an eternal rivalry Архівавана 2 лютага 2007.. ajax-usa.com
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме ФК Феенорд
- Афіцыйны сайт