ФК Ювентус

італьянскі футбольны клуб

«Юве́нтус» (таксама: Ювэ, ад лац.: iuventus — «юнацтва») — італьянскі футбольны клуб з Турына. З’яўляецца самым тытулаваным клубам Італіі па колькасці чэмпіёнстваў ва ўнутраным першынстве і перамог у Кубку Італіі. Клуб быў заснаваны ў 1897 годзе групоўкай маладых турынскіх студэнтаў[3], сярод іх, быў і першы прэзідэнт клуба, Эўджэніа Канфары, і яго брат Энрыка, аўтар гістарычнай памяці[4]; Клуб належыць сям’і бізнесменаў Аньелі з 1923 года, што з’яўляецца найстарэйшым спартыўным партнёрствам у Італіі, у выніку чаго «Ювентус» стаў першым прафесійным клубам у краіне[5]. З часам клуб стаў сімвалам нацыянальнай культуры[6][7], у сувязі з іхнымі поспехамі, некаторыя з якіх зрабілі значны ўплыў у італьянскім грамадстве, асабліва ў 1930-я гады і ў першыя пасляваенныя дзесяцігоддзі, ідэалагічнай палітыцы і сацыяльна-эканамічнаму паходжанню тых, хто спачувае клубу. Колькасць заўзятараў клуба з’яўляецца не толькі самай вялікай у Італіі, але і адной з найбуйнейшых у свеце. Падтрымка «Ювентуса» шырока распаўсюджана па ўсёй краіне і за мяжой, у асноўным у краінах са значнай прысутнасцю італьянскіх імігрантаў[8].

Ювентус
Juventus FC - pictogram black (Italy, 2017).svg
Поўная назва Акцыянернае таварыства
футбольны клуб «Ювентус»
(італ.: Juventus Football Club S.p.A.)
Мянушкі Старая Сіньёра (італ.: Vecchia Signora)
Чорна-белыя (італ.: Bianconeri)
Зебры (італ.: Zebre)
Заснаваны 1 лістапада 1897
Горад Турын, Італія
Стадыён Ювентус
Умяшчальнасць: 41 507
Уладальнік Exor[d][1], Lindsell Train[d] і фінансавы рынак
Прэзідэнт Джанлука Ферэра[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Серыя A
2022/23 7 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Ювентус» гістарычна з’яўляецца самым паспяховым клубам у італьянскім футболе і адным з самых тытулаваных у свеце[9]. «Ювентус» мае рэкордныя 36 нацыянальных чэмпіёнскіх тытулаў, рэкордныя 14 перамог у розыгрышах італьянскага кубка і 9 перамог у нацыянальным Суперкубку, а таксама адзінаццаць перамог у міжнародных спаборніцтвах. У адпаведнасці з рэйтынгам апублікаваным у 2009 годзе Міжнароднай федэрацыяй футбольнай гісторыі і статыстыкі, арганізацыі, што падначалена ФІФА, клуб, паводле вынікаў выступаў у міжнародных спаборніцтвах, быў прызнаны найлепшым клубам Італіі і другім клубам Еўропы XX стагоддзя[10].

Дасягненні

правіць

Станам на люты 2024 года.

Паз. Імя Нар.
1   Бр Войцех Шчэнсны 1990
2   Аб Мація Дэ Шылья 1992
3   Аб Брэмір 1997
4   Аб Федэрыка Гаці 1998
5   ПА Мануэль Лакатэлі 1998
6   Аб Данілу (капітан) 1991
7   ПА Федэрыка К’еза 1997
9   Нап Душан Улахавіч 2000
10   ПА Поль Пагба 1993
11   ПА Філіп Косціч 1992
12   Аб Алекс Сандру 1991
14   Нап Аркадыюш Мілік 1994
15   Нап Кенан Йылдыз 2005
16   ПА Уэстан Мак-Кені 1998
Паз. Імя Нар.
17   ПА Сэмюэл Ілінг-Джуніяр 2003
18   Нап Мойзэ Кін 2000
20   ПА Фабіа Мірэці 2003
21   ПА Нікола Фальёлі 2001
22   Нап Цімаці Веа 2000
23   Бр Карла Пінсолья 1990
24   Аб Даніэле Ругані 1995
25   ПА Адрыен Раб’ё 1995
26   ПА Карлас Алькарас 2002
27   Аб Андрэа Камб’яза 2000
33   Аб Т’ягу Джало 2000
36   Бр Мація Перын 1992
41   ПА Ханс Нікалусі 2000
42   Бр Джавані Гарафані 2002

Фінансавыя махінацыі

правіць

20 студзеня 2023 года Федэральны апеляцыйны суд Італіі прыняў рашэнне пакараць «Ювентус» за фінансавыя махінацыі папярэдняга кіраўніцтва. Клуб быў пазбаўлены 15 ачкоў у сезоне Серыі A сезона 2022/2023. Былыя дырэктары турынскага клуба адхілены ад футбольнай дзейнасці: Андрэа Аньелі — на 2 гады, Маўрыцыа Арывабенэ — на 2 гады, Федэрыка Курубіні — на 1 год і 4 месяцы, Павел Недвед — на 8 месяцаў.[11]

Крыніцы

правіць

Спасылкі

правіць
  NODES
Association 1
INTERN 2