Фандзю
Фандзю (фр.: fondue) — сямейства швейцарскіх страў, гатуюцца на адкрытым агні ў спецыяльным гарачатрывалым посудзе — какелоне (фр. caquelon), ядуць ў кампаніі. Фандзю у перакладзе з французскай значыць «расплаўлены». Існуе некалькі відаў фандзю.
Фандзю | |
---|---|
фр.: fondue | |
Краіна паходжання | |
Кампаненты | |
Асноўныя | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Разнавіднасці фандю
правіцьСырнае фандзю — нацыянальная швейцарская страва (таксама распаўсюджана памежных з Швейцарыяй раёнах Францыі і Італіі), гатуюць з сыру і віна ў спецыяльным гарачатрывалым посудзе — катнелоне (фр. cotnelone), або какелон (фр. caquelon), на адкрытым агні. Фандзю звычайна гатуюць з сумесі швейцарскіх сыроў Груер і фрыбурскі вашэран. Такое фандзю называецца Муат-Муат (фр. moitié-moitié), што азначае «напалову». Фандзю звычайна запраўляюць часнаком, мускатным арэхам, кіршам у сумесі з моцным алкаголем. У атрыманую масу мачаюць насаджаныя на спецыяльныя доўгія відэльчыкі кавалачкі хлеба, бульбы ці іншых прадуктаў (карнішонаў, алівак і т. п.).
Зноскі
Літаратура
правіць- Isabelle Raboud-Schüle, "Comment la fondue vint aux Suisses", Annales fribourgeoises 2007?
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фандзю