Фемістокл (стар.-грэч.: Θεμιστοκλῆς) — афінскі дзяржаўны дзеяч і палкаводзец перыяду грэка-персідскіх войнаў (500—449 да н. э.). З 493/492 неаднаразова займаў вышэйшыя дзяржаўныя пасады архонта і стратэга. Будучы правадыром марской партыі, у якой адбіваліся інтарэсы гандлёва-рамесных слаёў і беднаты, Фемістокл імкнуўся ператварыць Афіны ў марскую дзяржаву.

Фемістокл
архонт-эпанім[d]
492 да н.э. — 491 да н.э.
Нараджэнне 524 да н.э.
Смерць 459 да н.э.
Месца пахавання
Бацька Neocles[d]
Маці Abrotonon[d]
Жонка Archippe[d]
Дзеці Archeptolis[d], Mnesiptolema[d], Nikomache[d] і Asia[d]
Веравызнанне polytheistic religion[d]
Дзейнасць палітыка[4] і баявы карабель[4]
Прыналежнасць Старажытныя Афіны
Званне стратэг
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фемістокл падняўся на вяршыню ўлады выключна дзякуючы сваім здольнасцям. Афінскія арыстакраты, якія раней непадзельна кіравалі ў горадзе, заўсёды працівіліся яго ўплыву. Калі б не крызіс, выкліканы нашэсцем персаў, вышэйшыя пасады ў Афінах, быць можа, і надалей займалі б не па добрай якасці, а па праве нараджэння.

У 493 па яго ініцыятыве афіняне ўмацавалі Пірэй, зрабіўшы яго ваеннай гаванню. Дамогшыся перавагі над сухапутнай партыяй, якая ўзначальвалася Арыстыдам, Фемістокл пераканаў афінян ў 482 стварыць для паспяховай барацьбы з Персіяй на дзяржаўныя даходы ад руднікоў ваенны флот агульнай колькасцю ў 200 трыер. Падчас паходу Ксеркса I Фемістокл адыграў вырашальную ролю ў арганізацыі агульных грэчаскіх сіл супраціўлення, у кіраўніцтве афінскім флотам, асабліва ў марской бітве пры Саламіне (480). Ён спрыяў вызваленню грэчаскіх гарадоў Малай Азіі ад улады Персіі, быў ініцыятарам стварэння 1-га Афінскага марскога саюза (478). Яго палітычныя рэформы (487486) прывялі да далейшага развіцця афінскай рабаўладальніцкай дэмакратыі (выбары архонтаў па жэрабі, прадастаўленне магчымасці коннікам займаць гэтую пасаду, вызваленне калегіі стратэгаў ад кантролю Арэапагу). У выніку інтрыг афінскай арыстакратыі Фемістокл у 471 быў падвергнуты астракізму; пазней абвінавачаны ў дружбе з персамі, у патаемнай сувязі са спартанскім палкаводцам і асуджаны агульным сходам грэкаў. Пасля тулянняў бег да персідскага цара Артаксеркса I.

Зноскі

Антычныя крыніцы

правіць
  NODES