Фла́вій Арыян (лац.: Lucius Flavius Arrianus, стар.-грэч.: Ἀρριανός, каля 95 — каля 160 года н. э.) — старажытнагрэчаскі гісторык і географ, займаў шэраг вышэйшых пасад у Рымскай імперыі.

Флавій Арыян
лац.: Lucius Flavius Arrianus
Дата нараджэння каля 89 ці 95[1]
Месца нараджэння
Дата смерці каля 175[2][3] ці 180[1]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, палітык, філосаф, ваенны, пісьменнік
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Ураджэнец віфінскага горада Нікамедыі (у Малой Азіі). Грэк па паходжанні, рымскі грамадзянін. Нарадзіўся ў шляхетнай сям’і паміж 87 і 90 гадамі нашай эры («Слоўнік антычнасці» паказвае 95 год), памёр паміж 169 і 180 гадамі.

Арыян быў вучнем Эпіктэта, чые філасофскія гутаркі запісаў і выдаў пад назвай «Гутаркі Эпіктэта» («Лекцыі Эпіктэта») у 8 кнігах.

Арыян напісаў гістарычныя трактаты, напрыклад, пра Індыю («Індыка»), пра жыццё і паходы Аляксандра Македонскага («Анабасіс Аляксандра»). Гарачы аматар псовага палявання, Арыян напісаў кнігу «Пра паляванне».

У 131—137 гадах ён кіраваў Кападокіяй у званні legatus Augusti pro praetore (легат імператара на пасадзе прапрэтара), адбіў нашэсце аланаў. З 140 года займаў пасады архонта-эпаніма і прытана ў Афінах.

Пры імператары Антаніне Піі займаў у Рыме пасаду консула; па вяртанні ў Нікамедыю, быў на ганаровых жрэцкіх пасадах.

Шмат падарожнічаў, наведаў Афіны і Рым. Здзейсніў у 134 годзе плаванне па Понце да Дыяскурыяды, пры нэта прадставіў справаздачу рымскаму імператару Адрыяну (Перыпл Понта Еўксінскага).

Зноскі

  1. а б Library of the World's Best Literature / пад рэд. C. D. Warner — 1897.
  2. Flavius Arrian // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Flavius Arrianus // National Library of Portugal — 1796.

  NODES