Фра́кія, або Тра́кія (грэч. Θράκη, балг.: Тракия, турэцк.: Trakya, лац.: Thracia) — гістарычная і геаграфічная вобласць на ўсходзе Балканаў. Цяпер, у адпаведнасці з Лазанскага мірнага дагавора 1923 года, падзеленая паміж трыма дзяржавамі: Балгарыяй (Паўночная Фракія, таксама вядомая як Верхнефракійская нізіна), Грэцыяй (уласна сучасная грэчаская правінцыя Фракія, таксама гістарычна вядомая як Заходняя Фракія) і Турцыяй, якой адышла Усходняя Фракія разам з найбуйнейшым мегаполісам рэгіёна — Канстанцінопалем.

Частка Фракіі паміж Балгарыяй, Грэцыяй і Турцыяй пасля 1923 года
Гістарычная Фракія і суседнія тэрыторыі — Македонія, Ілірыя, Мезія і Дакія — карта з атласу Аляксандра Дж. Фіндлэя Classical Atlas to Illustrate Ancient Geography, Нью-Ёрк, 1849
Этнаграфічная карта Усходняе і Заходняе Фракіі пачатку XX стагоддзя (1912) паказвае наколькі пярэстым быў этнічны склад насельніцтва рэгіёну, дзе пражывалі балгары, туркі і грэкі

У геаграфічным цэнтры Фракіі знаходзіцца важны транспартны вузел — турэцкі горад Эдзірнэ (гістарычны Адрыянапаль). У сучасным рэгіёне пражываюць каля 13 млн чалавек, у тым ліку каля 10 мільёнаў туркаў, каля 1 мільёна балгараў і 0,2 млн грэкаў.

Геаграфія

правіць

Галоўная водная артэрыя рэгіёна — рака Марыца ці Эўрас, па якой праходзіць дзяржаўная граніца паміж Грэцыяй і Турцыяй. На ўсходзе вобласці знаходзяцца горы Странджа. Клімат прыбярэжнага рэгіёна — субтрапічны міжземнаморскі, ва ўнутраных раёнах умераны.

Гісторыя Фракіі

правіць

Старажытная Фракія

правіць

Найстаражытнейшая Фракія — рэгіён традыцыйнага пражывання жывёлагадоўчых плямёнаў фракійскага паходжання, якія пазней зведалі моцную элінізацыю. Тэрыторыя гістарычнай Фракіі (самага паўночнага рэгіёна старажытнай Элады, якая распасціралася ажно да Скіфіі), ахоплівала басейны Мармуровага, Эгейскага і Чорнага мораў. У старажытнасці была заселеная галоўным чынам фракійцамі, паводле якіх і атрымала сваю назву; уздоўж марскога ўзбярэжжа ў антычныя часы засноўваліся грэчаскія паселішчы, найбуйнейшае з якіх размяшчалася на беразе праліва Басфор і атрымала назву Візантый — стратэгічна важны гандлёвы пункт на шляху з Чорнага мора ў Міжземнае і з Еўропы ў Азію. Багацці Візантыя прыцягваюць сюды рымлянаў. Тэрыторыя Фракіі пераходзіць пад кантроль Старажытнага Рыма ўжо ў I стагоддзі да н.э. Затым, у 330 годзе н.э., у Візантыю на беразе Басфора пераносіцца і сталіца Рымскае імперыі, пераназваная ў гонар імператара Канстантына — Канстанцінопаль. Фракія становіцца стратэгічна важным рэгіёнам новаўтворанае Усходняй Рымскай імперыі (гл.: Візантыя).

Сярэднявечча

правіць

Новы час

правіць

У канцы ХIХ — пачатку ХХ стагоддзяў Фракія стала арэнай разлютаваных бітваў, калі рэвалюцыйныя сілы дагасаючай Асманскай імперыі спрабавалі абараніць Канстанцінопаль ад нападаў грэчаскіх і балгарскіх войскаў. Так разгарнулася крывавая барацьба за Фракію. Паралельна з ёй адбывалася і барацьба за Македонію. У абодвух выпадках моцна пацярпела мясцовае балгарскае насельніцтва, якое складала адносную большасць да 1913 г. Любамір Мілеціч апісаў падзеі тых гадоў у сваёй кнізе «Разгром фракійскіх балгараў 1913 года».

Насельніцтва

правіць

Насельніцтва Усходняе Фракіі, як і Фракіі наагул, у Сярэднявеччы было пераважна грэка-славянскім, хоць з канца VII стагоддзя грэчаскі ўплыў у рэгіёне паступова слабеў і славяне колькасна пераважалі практычна ўва ўсіх унутраных рэгіёнах вобласці, складаючы і значную долю насельніцтва гарадоў, асабліва Одрына (Эдзірнэ). Пасля захопу Канстанцінопаля ў 1204 годзе, славяне становяцца асноўнай этнічнай групай рэгіёна. Пасля турэцкіх нашэсцяў XIV—XV стагоддзяў да іх дадаўся і магутны цюрскі элемент, які паступова нарошчваў сваю прысутнасць у рэгіёне ў першую чаргу за кошт асіміляцыі пакінутых грэкаў і, збольшага, балгараў. У наш час насельніцтва Усходняй Фракіі прадстаўлена амаль выключна туркамі, маецца значная, але ўжо ісламізаваная цыганская абшчына. Пры гэтым значная колькасць цюрска-мусульманскіх меншасцяў захоўваецца ў суседніх рэгіёнах Грэцыі і Балгарыі.

Глядзіце таксама

правіць

Спасылкі

правіць
  NODES