Фрэд Зінавац
Фрэд Зінавац (ням.: Fred Sinowatz; 5 лютага 1929, Нойфельд-на-Лайце, Бургенланд, Аўстрыя — 11 жніўня 2008, Вена, Аўстрыя) — аўстрыйскі дзяржаўны і палітычны дзеяч.
Фрэд Зінавац | ||||
---|---|---|---|---|
ням.: Fred Sinowatz | ||||
|
||||
Нараджэнне |
5 лютага 1929[1][2][…] |
|||
Смерць |
11 жніўня 2008[4][1][…] (79 гадоў) Вена, Аўстрыя |
|||
Месца пахавання | ||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | |||
Партыя | ||||
Адукацыя | ||||
Месца працы | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фрэд Зінавац нарадзіўся ў Бургенландзе ў харвацкай сям'і. Скончыў філасофскі факультэт Венскага ўніверсітэту. Атрымаў ступень доктара філасофіі. Актыўны член СПА. Старшыня ландтага Бургенланд ў 1964—1966 гадах. Член зямельнага савета Бургенланд ў 1966—1971, адказваў за пытанні культуры.
Міністр адукацыі і мастацтваў у сацыялістычным урадзе Бруна Крайскага ў 1971—1983 гадах. Правёў шэраг рэформаў у сістэме адукацыі, накіраваных на павышэнне сацыяльнай абароненасці навучэнцаў і выкладчыкаў, павышэнне даступнасці адукацыі. У 1981 годзе, пасля адстаўкі з пасады віцэ-канцлера Ханэса Андраша, доўгі час быў бліжэйшым памочнікам Крайскага і разглядаўся як яго верагодны пераемнік. Зінавац заняў, акрамя міністэрскай пасады, таксама пасаду віцэ-канцлера.
У 1983 годзе, пасля таго, як СПА страціла абсалютную большасць у парламенце, шматгадовы канцлер краіны Бруна Крайскі сышоў у адстаўку. Фрэд Зінавац сфармаваў новы ўрад краіны, зараз ужо кааліцыйны, з удзелам прадстаўнікоў АНП. У тым жа годзе Фрэд Зінавац быў абраны новым старшынёй Сацыялістычнай партыі.
У 1984 годзе ўраду Зінаваца давялося сутыкнуцца з сур'ёзнымі пратэстамі супраць планаў па будаўніцтве гідраэлектрастанцыі ў Хайнбургу.
Ураду Зінаваца таксама давялося вырашаць праблемы буйнога дзяржаўнага сектара эканомікі краіны, асабліва гіганцкага прамысловага канцэрна Voest-Alpine AG, і ў 1985 годзе было прынята рашэнне аб яго частковай прыватызацыі.
Значную шкоду дзелавой рэпутацыі Аўстрыі нанёс скандал з выяўленнем у 1985 г. антыфрызу ў партыі аўстрыйскага віна, прызначанага для экспарту ў Германію.
У 1986 годзе Фрэд Зінавац сышоў у адстаўку ў знак пратэсту супраць абрання прэзідэнтам Аўстрыі Курта Вальдхайма, якога абвінавачвалі ў службе ў войсках СС у гады Другой сусветнай вайны.
Зінавац заставаўся на чале Сацыялістычнай партыі да 1988 года. Апошнія гады пражыў у Бургенландзе.
Зноскі
- ↑ а б Fred Sinowatz // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Brozović D., Ladan T. Fred Sinowatz // Hrvatska enciklopedija — LZMK, 1999. — 9272 с.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #11861469X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ http://www.earthtimes.org/articles/show/225003,former-austrian-chancellor-sinowatz-dies.html