Фізаліс
Фізалі́с, Махунка[3] (Physalis) — род кветкавых раслін сямейства Паслёнавыя (Solanaceae).
Фізаліс | |||||||||||||||||||
Фізаліс перуанскі (Physalis peruviana) | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
|
Назва
правіцьНазва паходзіць ад грэч. φυσαλίς, ці «пузыр», што добра характарызуе пузырападобную чашачку (ліхтарык), у якой схаваны плод.
Апісанне
правіцьАднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны з прамастойнымі або ряспасцёртымі сцёбламі вышынёй 20—100 см. Лісце яйцападобна-авальнае, суцэльнае. Кветкі белыя ці жаўтаватыя, з цёмна-фіялетавымі плямамі, дробныя, на паніклых кветаножках, у суквецці звіліна. Плод — ягада, замкнёная ў пухірападобную чашачку (ліхтарык).
Распаўсюджанне
правіцьАдрозніваецца каля 100 відаў. Пашыраны ў тропіках і субтропіках, пераважна ў Амерыцы. У культуры 3 віды: мексіканскі тамат, ці фізаліс ліпкаплодны (Physalis philadelphica), фізаліс перуанскі, ці перуанская вішня (Physalis peruviana) і фізаліс сунічны, ці апушаны (Physalis pubescens). На тэрыторыі Беларусі фізаліс звычайны (Physalis alkekengi) як заносны від трапляецца на звалках, каля жылля.
Выкарыстанне
правіцьНекаторыя віды культывуюцца як дэкаратыўныя і гароднінныя расліны. Плады культурных відаў спажываюць у ежу. Лекавыя расліны.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 96. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
правіць- Прохараў В. М. Фізаліс // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
Спасылкі
правіць- Физалис: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Физалис // ИАС «ООПТ России» (руск.)
- Род Физалис — Physalis // Экологический центр «Экосистема»™ (руск.)