Філіпа Ліпі
Фра Філіпа Ліпі (італ. Fra Filippo Lippi, 1406-1469) — фларэнційскі жывапісец, адзін з найслынных майстроў ранняга італьянскага Адраджэння.
Філіпа Ліпі | |
---|---|
| |
Імя пры нараджэнні | Filippo Lippi |
Дата нараджэння | каля 1406 |
Месца нараджэння | Фларэнцыя |
Дата смерці | 8 кастрычніка 1469 |
Месца смерці | Спалета |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Філіпіна Ліпі |
Род дзейнасці | мастак, фрэскіст |
Жанр | жанравы жывапіс[1], гістарычны жывапіс[1], ню[1], партрэт[1], рэлігійны жывапіс[d][1] і анімалістычны жывапіс[d][1] |
Мастацкі кірунак | Адраджэнне[2] |
Уплыў | Мазаліна і Мазачыа |
Уплыў на | Сандра Бацічэлі, Філіпіна Ліпі, Francesco Pesellino[d], Pseudo-Pier Francesco Fiorentino[d] і Pier Francesco Fiorentino[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьФіліпа Ліпі (па бацьку — Філіпа ды Тамаза) нарадзіўся ў Фларэнцыі, як мяркуюць, 8 кастрычніка 1406 года, у сям’і беднага мясніка. У раннім дзяцінстве страціў бацькоў і застаўся на апецы цёткі, ад якой некаторы час быў узяты на выхаванне, з літасці, браціяй манастыра дэль-Кармінэ, дзе ў 15 гадоў прыняў зарок манаства («фра» — скарачэнне ад італ. Frate, г.зн. брат). Як мастак развіўся пад уплывам Мазаліна і Мазача; на яго мастацкую адукацыю таксама паўплываў Фра Анджэліка Ф’езольскі.
Кінуўшы ў 1431 манастырскае жыццё, Ліпі працягваў, аднак, насіць манаскую вопратку. Старадаўнія біёграфы распавядаюць, быццам ён быў захоплены ў Анкона берберыйскімі піратамі, вывезены імі ў Афрыку і правёў там некалькі гадоў у рабстве. І быццам Ліпі так уразіў гаспадара сваім мастацтвам, што той адпусціў яго на волю. Аднак гэта паданне не пацвярджаецца дакументамі.
Але не падлягае сумневу іншы эпізод у жыцці Ліпі — выкраданне ім у 1456 г. з жаночага манастыра ў Прата маладой манашкі Лукрэцыі Буці і жаніцьба на ёй, з прычыны якой яму прыйшлося выпрабаваць шмат непрыемнасцяў і трывог, пакуль папа, па хадайніцтве Козіма Медычы, не вызваліў мужа і жонку ад манаскага зароку і не прызнаў іх шлюб законным. Аднак і пасля таго, нягледзячы на сваю гучную вядомасць, Ліпі не ведаў спакою і па прычыне свайго бязладнага жыцця і марнатраўнасці быў пераследуем крэдыторамі.
Працаваў пераважна ў Фларэнцыі, некаторы час у Падуі (1434), у Прата (1453-65) і нарэшце ў Спалета, дзе і памёр 9 кастрычніка 1469 г.
Быў настаўнікам Сандра Бацічэлі.
Галерэя
правіць-
Мадонна з двума анёламі
Зноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Філіпа Ліпі
- Фра Філіпа Ліпі на artcyclopedia.com
- Фра Філіпа Ліпі (1406—1469) на style-epohi.ru