Фіялка

род раслін

Фія́лка, Браткі[1] (Viola) — род кветкавых раслін сямейства фіялкавых.

Фіялка

Браткі (Viola tricolor)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Viola L. (1753)

Наменклатурны тып

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  22030
NCBI  13757
IPNI  41602-1

Апісанне

правіць

Шматгадовыя травяністыя расліны вышынёй 2—50 см, часам паўкусты. Сцёблы прамастойныя або прыўзнятыя. Лісце з прылісткамі, чаргаванае або ў разетцы, простае, зубчастае ці пілаватае. Кветкі ліловыя, сінія, белыя, жоўтыя або рознакаляровыя, адзіночныя. Плод — каробачка.

Распаўсюджанне

правіць

Налічваецца каля 500 відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ва ўмераным поясе Паўночнага паўшар’я і Андах. Як эфіраалейную расліну вырошчваюць фіялку духмяную (Viola odorata). На Беларусі найбольш вядомыя фіялка балотная (Viola palustris), фіялка дзіўная (Viola mirabilis), фіялка камяністая (Viola saxatilis), фіялка палявая (Viola arvensis), фіялка сабачая (Viola canina), фіялка трохколерная, або браткі (Viola tricolor), фіялка багнавая (Viola uliginosa), фіялка высокая (Viola elatior). Трапляюцца ў лясах, на лугах, балотах, па берагах рэк. Культывуюць гібрыдную садовую фіялку Вітрака (Viola × wittrockiana).

Род налічвае ад 525 да 600 відаў[2][3].

Некаторыя віды

правіць

Выкарыстанне

правіць

Лекавыя, эфіраалейныя і дэкаратыўныя расліны.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 141. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. Ning, Z. L., et al. (2012). Viola jinggangshanensis (Violaceae), a new species from Jiangxi, China. Annales Botanici Fennici 49(5) 383-86.
  3. Zhou, J. S., et al. (2008). Viola nanlingensis (Violaceae), a new species from Guangdong, southern China. Annales Botanici Fennici 45(3) 233-36.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць
  NODES