Халлістэ
Халлістэ[3] (эст.: Halliste jõgi) — рака ў паўднёва-заходняй частцы Эстоніі. Даўжыня ракі 104,4 км, плошча басейна 1890,7 км². Левы і найбуйнейшы прыток ракі Навесці. Рака пачынаецца на ўзвышшы Сакала ў сяле Айнья, за 200 м на поўдзень ад трасы Карксі-Нуя — Хельмэ. Ніжняе цячэнне да вусця рака працякае па нацыянальным парку Саамаа. Рака Халлістэ ўпадае ў раку Навесці пад вострым вуглом, што часам прыводзіць да моцных паводак у Саамаа. У раку Халлістэ ўпадае тры ракі і некалькі ручаёў. Правымі прытокамі з’яўляюцца рэкі Пале і Раўдна, левы прыток — Альва. На рацэ створаны чатыры вадасховішчы.
Халлістэ | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня |
|
Басейн | 1 890,7 км²[2] |
Расход вады | 173 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 58°05′04″ пн. ш. 25°35′25″ у. д.HGЯO |
Вусце | Навесці |
• Каардынаты | 58°30′35″ пн. ш. 25°02′52″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Навесці → Пярну → Пярну (заліў) |
Краіна | |
— выток, — вусце |
Зноскі
- ↑ Estonian Nature Information System Праверана 6 верасня 2022.
- ↑ Estonian Environmental Register Праверана 12 студзеня 2018.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн — карта Эстоніі