Хар’яна
Хар'яна (англ.: Haryana з хіндзі: Дом бога (Hari+ayana)), штат на поўначы Індыі. Гранічыць са штатамі Пенджаб і Хімачал-Прадэш на поўначы, Раджастхан на захадзе і поўдні, Утар-Прадэш і Утаракханд на ўсходзе. Хар'яна акружае Дэлі з поўначы, захаду і поўдня. Займае 20-е месца сярод штатаў па плошчы (44 212 км2) і 16-е па насельніцтву (21 млн. чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтр — Чандыгарх.
Хар'яна | |
---|---|
हरयाणा, Haryana | |
Краіна | |
Уваходзіць у | |
Адміністрацыйны цэнтр | Чандыгарх |
Дата ўтварэння | 1 лістапада 1966 |
Кіраўнік | Nayab Singh Saini[d] |
Насельніцтва (2001) |
21 083 млн (16-е месца) |
Плошча | 44 212 км² |
Часавы пояс | UTC+05:30 |
Абрэвіятура | IN-HR |
Код ISO 3166-2 | IN-HR |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьШтат створаны ў 1966 шляхам аддзялення хіндзімоўных раёнаў Пенджаба ад пенджабскамоўных.
Эканоміка
правіцьВУП штата — 25 млрд. долл. ЗША (2004).
Хар'яна — адзін з самых індустрыяльна развітых штатаў краіны, гэта цэнтр індыйскага аўтамабілебудавання і адзін з асноўных цэнтраў IT-сектара Індыі. На тэрыторыі штата размяшчаецца другі па велічыні ў Паўднёвай Азіі нафтаперапрацоўчы завод. Дапаўняюць партрэт індустрыі штата металургічная і тэкстыльная прамысловасць.
Нягледзячы на значныя поспехі ў індустрыялізацыі, Хар'яна застаецца пераважна аграрным штатам: у сельскай гаспадарцы занята каля 70% працаздольнага насельніцтва. Асноўныя культуры — пшаніца, рыс, трыснёг, бавоўна, кукуруза. Звыш 80% плошчы — пад ворывам, з якіх 3/4 ахоплены ірыгацыяй. Буйнатаварная малочная жывёлагадоўля. У 1970-х Хар'яна ўнесла значны ўклад у поспех індыйскай «зялёнай рэвалюцыі», якая забяспечыла харчовую самадастатковасць краіны.
Насельніцтва
правіцьЗ 21,1 млн. чал. мужчын 11,4 млн., жанчын 9,8 млн. Вялікая палавая дыспрапорцыя выклікана у т.л. секлектыўнымі абортамі жаночых зародкаў. Недахоп нявест кампенсуецца іх набыццём (літаральна, purchase) у штатах Арыса, Джаркханд і Біхар.
Індуістаў 88,2%, мусульман 5,8%, сікхаў 5,5%, джайністаў 0,3%, хрысціян 0,1%.
Вядомыя асобы
правіцьСпасылкі
правіць- Урад штата Архівавана 26 лістапада 2016.