Хельхейм
Хельхейм (Helheim) (літаральна Уладанні Хель) — у германа-скандынаўскай міфалогіі адзін з дзевяці светаў, свет мёртвых, у якім пануе Хель.
Гэта халоднае, цёмнае і імглістае месца, куды трапляюць усе памерлыя, акрамя герояў, прынятых у эйнхерыі. Хельхейм размешчаны ў Ніфльхейме, на самым нізкім узроўні сусвету. Яго абмывае непраходная рака Г'ёль. Ніводная істота, нават багі, не можа вярнуцца з Хельхейма. Уваход у Хельхейм ахоўваецца Гармам, жахлівым сабакам, і веліканшай Модгуд.
Хермод — адзіны, хто быў у Хельхейме і вярнуўся назад.
У дзень Рагнарок з Хельхейма на караблі Нагльфар ваярства Хель уплыве для бітвы з асамі.
Іншыя назвы:
- Ніфльхель (Імглістая Зямля")
- Хель (па імі гаспадыні)
- Хельгард (Зямля Хель)