Храмапласты
Храмапласты (афарбаваныя пласты) — жоўтыя, аранжавыя або чырвоныя пластыды вышэйшых раслін.
Афарбоўка хромапластаў абумоўлена наяўнасцю камбінацыі ліпафільных (тлушчараспушчальных) пігментаў — караціноідаў . Сінія і фіялетавыя (антацыяны) і жоўтыя (антахлор) пігменты вышэйшых раслін вадараспушчальныя і назапашваюцца ў клетачным соку вакуоляў.
Храмапласты могуць развівацца з хларапластаў, якія губляюць хларафіл і крухмал, што прыкметна пры паспяванні пладоў. Развіццё храмапластаў звязана з актывацыяй ферментаў біясінтэзу кароціноідаў. Неактыўныя формы гэтых ферментаў як правіла прысутнічаюць у строме, а актыўныя формы лакалізуюцца ў мембранах пластыд, дзе таксама назапашваюцца ліпафільныя папярэднікі караціноідаў.
Пажаўценне лісця перад лістападам звязана з разбурэннем хларафіла і дэмаскіраваннем ужо сабраных на хларапластах кароціноідаў. Пры гэтым сінтэз караціноідаў de novo нязначны. Такім чынам, змена пластыд пры старэнні лісця адрозніваецца ад актыўнага пераходу хларапластаў у храмапласты пры паспяванні пладоў або фарміраванні афарбаваных пялёсткаў. У сувязі з гэтым храмапласты, якія ўтвараюцца пры стрэсе ці старэнні лісця ў выніку разбурэння хларафілу, называюць герантапласты.
Храмапласты могуць дыферэнцаваць непасрэдна з прапластыд. Храмапласты могуць рэдыферэнцыравацца ў хларапласты, што часта назіраецца пры асвятленні базальнай часткі караняплода морквы.
Унутраная сістэма мембран у храмапластах адсутнічае.
Літаратура
правіць- Біялогія: падруч. для 10-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. мовай навучання / пад рэд. М. Д. Лісава; пер. з рус. мовы В. К. Раманцэвіч. — 3-е выд. — Мн.: Нар. асвета, 2014. ISBN 978-985-03-2169-5
- Физиология растений / под ред. И. П. Ермакова. — М. : «Академия», 2007. — 640 с. — ISBN 978-5-7695-36-88-5.
Спасылкі
правіць- Хромопласты // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- http://link.springer.com/chapter/10.1007%2F978-1-4020-4061-0_1?LI=true