Хродгар
Хро́дгар (Hroðgar, Hrothgar, Hróarr, Hroar, Roar, Roas альбо Ro) — легендарны конунг данаў пачатку 6 стагоддзя, сын Хальфдана. Узгадваецца ў шэрагу дацкіх, нарвежскіх і стараанглійскіх крыніц, у тым ліку ў «Дзеяннях данаў» Саксона Граматыка і ў «Беавульфе».
Хродгар | |
---|---|
стар.-англ.: Hrōðgār | |
Род | Ск’ёльдунгі |
Бацька | Halfdan Scylding[d] |
Жонка | Wealhþeow[d] |
Дзеці | Freawaru[d], Hreðric[d] і Hroðmund[d] |
Хродгар у «Беавульфе»
правіцьНайбольш вядомы Хродгар па першай частцы стараанглійскай эпічнай паэмы «Беавульф». Там ён выступае як мудры і справядлівы, але нямоглы ўжо ад старасці конунг, які не можа абараніць свой народ, калі пачвара Грэндэль пачынае выкрадаць і жэрці яго воінаў. На дапамогу Хродгару прыходзіць галоўны герой паэмы, малады воін Беавульф. Ён перамагае Грэндэля і яго маці, якая спрабавала помсціць за сына. Хродгар шчодра ўзнагароджвае Беавульфа.