Хрысаар (стар.-грэч.: Χρυσάωρ, «залаты меч») — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[1] сын Пасейдона і гаргоны Медузы[2], які з’явіўся на свет, калі гаргону абезгаловіў Персей. Нарадзіўся з залатым мячом у руках[3]. Брат Пегаса.

Хрысаар
стар.-грэч.: Χρυσάωρ
Міфалогія старажытнагрэчаская міфалогія
Пол мужчынскі пол
Бацька Пасейдон
Маці Гаргона Медуза
Дзеці Geryon[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Нараджэнне Пегаса і Хрысаары

Хрысаар і акіяніда Каліроя — бацькі страшэннага трохгаловага Герыёна[4].

Па інтэрпрэтацыі Дыядора, Хрысаар — цар Іберыі, які меў 3 сыноў[5] (так тлумачыцца міф пра трохгаловага Герыёна).

Зноскі

  1. Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.598
  2. Гесіёд. Тэагонія 283
  3. Псеўда-Гесіёд. Эгімій, фр.295 М.-У.
  4. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка II 2, 2; 4, 2; 5, 10
  5. Дыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка IV 17, 2
  NODES