Х’ю Хефнер
Х'ю Хефнер (англ.: Hugh Marston Hefner; нар. 9 красавіка 1926 г., Чыкага, ЗША -- 27 верасня 2017) — амерыканскі выдавец, заснавальнік і шэф-рэдактар часопіса «Playboy»; заснавальнік кампаніі Playboy Enterprises.
Х'ю Хефнер | |
---|---|
Hugh Hefner | |
Імя пры нараджэнні: | англ.: Hugh Marston Hefner |
Дата нараджэння: | 9 красавіка 1926 (98 гадоў) |
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | 27 верасня 2017[2][1][…] (91 год) |
Месца смерці: | |
Месца пахавання: | |
Грамадзянства: | |
Адукацыя | |
Кампанія |
Playboy Enterprises Playboy |
Пасада |
Дырэктар Шэф-рэдактар |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Х'ю Хефнер нарадзіўся ў настаўніцкай сям'і: яго маці — Грэйс Кэралайн Суонсан, бацька — Глен Лусіус Хефнер. Скончыў школу ў Чыкага; ў 1944 уступіў у войска, ваяваў у апошнія месяцы Другой сусветнай вайны. Пасля войска Х'ю Хефнер скончыў псіхалагічны факультэт Ілінойскага ўніверсітэта ў Урбане-Шампейн. Ідэі для часопіса «Плэйбой» з'явіліся ў яго яшчэ ў студэнцкія гады: ён захапіўся выдавецтвам, падпрацоўваў рэдактарам часопіса Shaft, маляваў карыкатуры для часопісаў. У снежні 1953 выходзіць першы выпуск часопіса «Плэйбой» з Мэрылін Манро на вокладцы накладам 70000 асобнікаў.
Зноскі
- ↑ а б в https://www.lemonde.fr/disparitions/article/2017/09/28/le-fondateur-de-playboy-hugh-hefner-meurt-a-l-age-de-91-ans_5192580_3382.html
- ↑ а б https://www.cnbc.com/2017/09/27/hugh-hefner-iconic-founder-of-playboy-has-died-at-age-91.html
- ↑ LIBRIS — Каралеўская бібліятэка Швецыі, 2017. Праверана 24 жніўня 2018.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Х'ю Хефнер
- Афіцыйны сайт «Playboy»
- Х'ю Хефнер у twitter
- Hugh M. Hefner на сайце «Internet Movie Database» (англ.)