Цыньлін
Цыньлін (кіт. трад. 秦嶺, спр. 秦岭, піньінь Qín Lǐng) — горны хрыбет у Кітаі.
Цыньлін | |
---|---|
Краіна | |
Вышыня | 3767 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З усходу прымыкае да Куньлуня, утварае водападзел басейнаў рэк Янцзы і Хуанхэ. Даўжыня каля 1000 км. Вышыня да 3666 м.
Складзены пераважна з вапнякоў і крышталічных сланцаў, на захадзе прарэзаны глыбокімі скразнымі цяснінамі, на ўсходзе падзяляецца на 4 адгор’і. Паўночныя схілы кароткія, крутыя, паўднёвыя — спадзістыя.
Рэзкі прыродны рубеж паміж вечназялёнымі субтрапічнымі лясамі (бамбук, камеліі, магноліі) на паўднёвых схілах і сухімі стэпамі і лістападнымі лясамі ўмеранага пояса на паўночных.
Некалькі рэзерватаў (Тайбайшань, Фапін-Юэба і інш.).
Радовішча малібдэнавых руд.
Літаратура
правіць- Цыньлін // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 148. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).