Цытазін
хімічнае злучэнне
Цытазі́н (2-оксі-4-амінапірымідзін) — пірымідзінавая азоцістая аснова. Змяшчаецца ва ўсіх жывых арганізмах у саставе нуклеінавых кіслот (ДНК і РНК).
Цытазін | |
Агульныя | |
---|---|
Сістэматычнае найменне | 4-амінапірымідзін-2(1H)-он |
Традыцыйныя назвы | 2-оксі-4-амінапірымідзін |
Хім. формула | C4H5N3O |
Фізічныя ўласцівасці | |
Малярная маса | 111,102 г/моль |
Шчыльнасць | 1.6 г/см³ |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Тэмпература плаўлення | 320—325 °C (разбураецца) °C |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | |
PubChem | |
Рэг. нумар EINECS | 200-749-5 |
SMILES | |
ChemSpider |
Крышталічнае рэчыва белага колеру, tпл ~ 320 °C, добра раствараецца ў шчолачах, дрэнна ў халоднай вадзе; слабая аснова.
Малекула цытазіна мае плоскую канфігурацыю. У ДНК утварае за кошт 3 вадародных сувязей камплементарную пару з гуанінам.
Вядомы мінорныя асновы цытазіна — 5-метылцытазін (выяўлены ў саставе ДНК вышэйшых раслін і некаторых бактэрый) і 5-оксіметылцытазін (у некаторых штамах фагаў кішэчнай палачкі). Зыходныя рэчывы для біясінтэзу цытазіна — аспарагінавая кіслата і карбамаілфасфат, які сінтэзуецца з двухвокісу вугляроду і аміяку з удзелам АТФ.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).