«Цяньвэнь—1» (кіт.: 天问一号; у перакладзе — «Пытанні да неба») — першая кітайская аўтаматычная міжпланетная станцыя, якая дасягнула паверхні Марса.

Схема аўтаматычнай міжпланетнай станцыі «Цяньвэнь-1»

Этапы місіі

правіць

Станцыя была запушчана 23 ліпеня 2020 года з касмадрома Вэньчан ля ўзбярэжжа вострава Хайнань.

У лютым 2021 года апарат выйшаў на арбіту Марса і больш за два месяцы выбіраў неабходнае месца для пасадкі. Акрамя таго, ён фатаграфаваў паверхню планеты.

15 мая 2021 года пасадачны модуль з марсаходам на борце сеў у паўднёвай частцы раўніны Утопія, каб даследаваць геалогію гэтага раёна[1].

Да ліпеня 2021 года марсаход «Чжужун» праехаў больш за 400 метраў па паверхні Чырвонай планеты[2].

Крыніцы

правіць
  NODES