Чаган
Чага́н (або Балапа́н)[1] — возера ў Казахстане, створанае Чаганскімі ядзернымі выпрабаваннямі 15 студзеня 1965 года. Ядзерныя выбухі праводзіліся для народнай гаспадаркі.
Чаган | |
---|---|
каз.: Шаған | |
Морфаметрыя | |
Даўжыня |
|
Шырыня | 0,38 км |
Плошча | 5,92 км² |
Аб’ём | 0,0001 км³ |
Размяшчэнне | |
Краіны | Казахстан |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вада ў возера паступае з ракі Чаган (прыток Іртыша). Часта згадваецца як «атамнае возера». Аб’ём вады ў возеры складае прыблізна 100 000 м³. Вада ў возеры радыеактыўная.
Гісторыя
правіцьЯдзерны выбух быў здзейснены пад зямлёй у абалоне ракі Чаган, у свідравіне № 1004 на глыбіні 178 метраў 15 студзеня 1965 года, у 05 гадзін 59 хвілін 59 секундаў раніцы па Грынвічы. Надалей планавалася ў Казахстане з дапамогай ядзерных выбухаў стварыць каля 40 штучных вадаёмаў агульным аб'ёмам 120—140 млн м³. У такіх глыбокіх рэзервуарах з аплаўленым дном і невялікім люстэркам выпарэння планавалася акумуляваць вясновыя сцёкі вод.
У пачатку 1965 года рэчышча ракі Чаганкі злучылі з утворанай варонкай каналам. Пазней тут была пабудавана каменна-земляная плаціна з водапрапускнымі збудаваннямі.
Характарыстыка
правіцьПлошча возера Чаган — 5,92 км². Аб'ём вады — 19,1 млн куб. м. Глыбіня — каля 100 метраў.
Зноскі
Літаратура
правіць- Казахская энциклопедия, Том 9. Раздел 18.
- Лео Германн. Правда о великой лжи. Том 2. С.-Петербург, 1999 г.