Малая чайка (Larus minutus) — птушка сямейства чайкавых.

Малая чайка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Larus minutus Pall., 1776

Сінонімы
  • Hydrocoloeus minutus
Арэал
выява

     Гнездавы арэал

     Месцы зімовак
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  824065
NCBI  126705
EOL  1049607
FW  368002; 83393

Апісанне

правіць

Самая дробная чайка ў сусветнай фауне — памерамі меншая за каўку, даўжыня цела 25-31 см, размах крылаў 68-80 см, маса да 150 г. Крылы і спіна бледна-шызыя, падыспод крылаў цёмны або чарнавата-шэры. Галава вугальна-чорная, чорная пляма ахоплівае цемя, патыліцу, верхнюю частку шыі. Дзюба цёмна-чырвоная. Лапы і краі павек чырвоныя. Зімой галава белая з плямай каля вачэй, а дзюба чорная. Крылы параўнальна кароткія, закругленыя. Маладыя птушкі шаравата-бурыя зверху, белыя знізу. Крылы ў іх з чорнымі канцамі і дыяганальнай чорнай палосай, на канцы хваста вузкая чорная палоска. У адрозненне ад іншых відаў чаек ляціць лёгка, пырхаючы.

Пашырэнне

правіць

Арэал раз’яднаны: ад астравоў Вялікабрытаніі на захадзе і амаль да Ахоцкага мора на ўсходзе. Расселена але надзвычай нераўнамерна. Асноўны гнездавальны арэал віду ў Палеарктыцы: Паўночны Казахстан, Заходняя Сібір, Прыбайкалле, басейн верхняй і сярэдняй Лены, на ўсход — амаль да ўзбярэжжа Ахоцкага мора. У Еўропе птушка трапляецца больш рэдка. У Беларусі рэдкі від, які гняздуецца каланіяльна і схільны да міграцый. У Паўночнай Амерыцы трапляецца ў раёне Вялікіх Азёр і спарадычна ў іншых месцах.

Насяляе кантынентальныя вадаёмы са стаячай вадой і з астравамі, мноствам купін або зрослых паміж сабой на паверхні водных раслін, балоты, узбярэжжа мораў, залівы, забалочаныя дэльты; пасля гнездавання — усе вадаёмы за выключэннем горных рэчак.

Пералёты від. Месца зімовак: Балтыйскае і Паўночнае моры, Брытанскія а-вы, узбярэжжа Францыі, Партугаліі і Іспаніі, Міжземнае, Чорнае, Каспійскае моры, Персідскі заліў, нешматлікая на ўзбярэжжах Паўночнай Амерыкі.

Асаблівасці біялогіі

правіць

Корміцца насякомымі, пераважна двухкрылымі і цвердакрылымі, шыцікамі, вяснянкамі, паўцвердакрылымі, стракозамі, прастакрылымі, вельмі рэдка малюскамі. Акрамя гэтага, харчуецца на палях, лугах, сметніках і да т.п.

Гняздуецца асобна або ў калоніях звычайных чаек і крачак. Гняздо робіць у купіне плаваючай расліннасці, сярод надводнай расліннасці паблізу вады або на пясчаных астравах з рэдкай наземнай расліннасцю. У сухіх месцах — ямка са скупой высцілкай з асокаў або травы; у вільготных — няшчыльная і спружыністая куча з сухіх лістоў надводных раслін (у аснове — часта згнілы хвошч).

Яйкі найчасцей 3 (часам 1-5) звычайна крыху падоўжаныя з тупым вузейшым канцом (радзей грушападобныя), глініста-аліўкавыя або палева-жоўтыя з зеленаватым ці карычняватым адценнем. Глыбокія плямы — бледна-шараватыя, паверхневыя — аліўкава-карычневыя да цёмна-карычневых у выглядзе мазкоўрознай велічыні.

Літаратура

правіць
  Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
II катэгорыя (EN) 
  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X
  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5
  • Шкляроў Л. П. Ча́йка мала́я // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 309—310. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  NODES